Рынк, Рынка, Рынг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Rinco
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рынка, Рынг
Зьвязаныя імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рынк»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рынка або Рынга, пазьней Рынк (Rinco, Ringo[1], Ringk) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рынг- (-рынк-) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд (Рынгвальд). Адзначаліся германскія імёны Ringel, Ringun, Ringold (Ringwald).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ringo і Rynko[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богданъ Рынъковичъ (1528 год)[5]; Иван Ринков маеть именье отчызное (1552 год)[6]; мещанинъ места Виленского немецъ Ганусь Рынкъ (22 сьнежня 1597 году)[7]; Janko Rynkowicz… Maciey Rynkowicz (1561 год)[8]; Rynko Jankowicz (1561—1566 гады)[9]; Jacub Rinko (1563 год)[10]; Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году)[11]; Piotr Rynkiewicz (1641 год)[12]; domek spustoszały Stefana Rynkiewicza… domek Jakuba Rynkiewicza (1690 год)[13]; Marcus Rynkiewicz (1697 год)[14]; u Rynkiewicza (6 студзеня 1700 году)[15]; pater Benedictus Rynkiewicz (1706 году)[16]; Benedykt Rynkiewicz (7 лістапада 1765 году)[17]; Gabrye. Rynko (19 красавіка 1782 году)[18]; Adam Rynkiewicz (1765 год)[19]; Josephus Rynkiewicz (7 верасьня 1782 году)[20].

Носьбіты рэдагаваць

Рынкевічы (Rynkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Дубіны, Чабаяў, Цябутаў (Ашмянскі павет), Чыжоўшчыны, Гудзеляў, Даўкшаў (Віленскі павет), ваколіцаў Сьвянцянаў і Жыжмараў, вёскі Чарнабылю (Троцкі павет), а таксама вольныя людзі зь вёсак Пашкайцяў і Грыгайцяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[22][23].

Рынковічы (Rynkowicz) — прыгонныя зь вёсак Парокеі і Дравянікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].

Рынкевічы (Rynkiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[25] і Троцкага павету[26].

У XVI ст. існаваў «грунт» Рынгі (Ринги) у Жамойцкім старостве[27].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рынкі, на гістарычнай ВіленшчынеРынкаўшчына, на гістарычнай АршаншчынеРынкоўка, на гістарычнай АшмяншчынеРынкяны. Назву Рынкаўцы маюць вёскі на гістарычных Гарадзеншчыне і Лідчыне.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 135.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 877.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203, 208.
  5. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 59.
  6. ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 158.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1892. С. 125.
  8. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 128—129.
  9. ^ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 308.
  10. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 328.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 206.
  12. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 98.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 45, 53.
  14. ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  15. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 263.
  16. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 107.
  17. ^ Malewski Cz. Popis szlachty lidzkiej z 1765 roku // Rocznik Stowarzyszenia Naukowców Polaków Litwy. 2005. S. 168—183.
  18. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 423.
  19. ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Гродненского повета 30.09 — 4.10.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
  20. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1782 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  21. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.
  22. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 359, 507, 521, 615, 731, 833.
  23. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 127, 299, 437.
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 470.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 172.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 401.
  27. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 273.