Ліс (герб)
Ліс, Мзура (па-польску: Lis, Lisy, Lisowie, Bzura, Mzura, Murza, Strempacz, Orzi-Orzi, Vulpis) — шляхецкі герб. Яго выкарыстоўвалі больш як 200 родаў Беларусі, Летувы, Украіны і Польшчы. Вядомы з пачатку XIII стагодзьдзя, у Вялікім Княстве — пасьля Гарадзельскай уніі 1413 року.
Сярод родаў, якія карысталіся рознымі адменамі гербу «Ліс», Сапегі і Ваньковічы.
Апісаньне
рэдагавацьУ чырвоным полі срэбная, двойчы перакрыжаваная страла. Кляйнот — над верхам кароны верхняя палова чырвонай лісіцы.
Варыянты
рэдагаваць- Ліс I: у чырвоным полі — срэбная страла без апярэньня, двойчы перакрыжаваная. Кляйнот — палова чырвонай лісіцы. Чырвона-срэбная аблямоўка(en).
- Ліс II: страла мае залаты колер.
- Ліс III: срэбная страла перакрыжаваная два з паловай разы (бяз правага ніжняга ramienia); другая папярочная бэлька даўжэйшая за астатнія.
- Ліс IV: страла перакрыжаваная адзін раз. Кляйнот — тры страусіныя пер’і.
- Ліс V: страла перакрыжаваная тройчы, канцы папярочных бэлек пашыраюцца да нізу. Кляйнот — тры страусіныя пер’і.
- Ліс VI: страла перакрыжаваная двойчы, у навершы княская мітра.
- Ліс VII: у чырвоным полі, na barku срэбнай падкова — двойчы перакрыжаваная срэбная страла. Кляйнот — срэбны лебедзь.
- Ліс VIII: страла перакрыжаваная зьнізу (зь пячаткі 1282).
- Ліс IX: страла na opak, перакрыжаваная адзін раз, без апярэньня.
- Ліс X: rogacina na opak, двойчы перакрыжаваная, ніжняя перакладзіна даўжэйшая.
Зьяўленьне
рэдагавацьПаводле легенды, у 1058 року Казімер Справядлівы ў пагоні за літвінамі і яцьвягамі, што пустошылі край, дайшоў да Сахачава. Высланы на выведку атрад жаўнераў на чале з рыцарам з роду Лісаў натрапіў на вялікі атрад непрыяцеля. Спрабуючы паклікаць на дапамогу, рыцар стрэліў высока ўгору падпаленай стралою. Неўзабаве падышло падмацаваньне, і атакаваны з двух бакоў праціўнік быў лёгка пераможаны.
Удзячны Казімер у памяць пададзенага сігналу пра дапамогу надаў рыцару герб са стралой у тарчы. Ягоны родавы знак — ліс — быў зьмешчаны ў кляйноце.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гербы беларускае шляхты Герб Ліс, адмены, роды, што скарыстаюць (бел.)
- Гісторыя Пінска (рас.)
- Польские гербы (рас.)