Пётар Мантыгердавіч
Пётар Мантыгердавіч (Пятраш Мантыгірдавіч; каля 1390—1459) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны (1422—1431) і земскі (з 1434), намесьнік наваградзкі (1430—1432 і 1445—1456) і полацкі (1459). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Вадвіч».
![]() Пётар Мантыгердавіч | |
![]() Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1390 |
Памёр | 1459 |
Род | Мантыгердавічы |
Бацькі | Мантыгерд |
Жонка | Ганна |
Дзеці | Ян |
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Ашмянаў і Салечнікаў. У 1434 годзе вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч надаў яму двор Іўе, але гэта магло быць пацьверджаньнем вотчыннага ўладаньня, менавіта зь Іўя выводзілі сябе яго нашчадкі[1]. Маці другой жонкі княгіна Анастасія Карыбутава падарыла яму Лоск.
ІмяРэдагаваць
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Petrus Mondigerd, Petrus Mondiger, Petrus Mondygerd (2 кастрычніка 1413 году)[2]; панъ Петрашъ Монътикгирдовичъ (Петраш Монтикгирдович[1]; 15 чэрвеня 1424 году[3], 1440—1459 гады[4]); Petrashi Montigerdowicz (8 верасьня 1431 году)[5]; Petrasius Montygerdowicz palatinus Novogrodensis (1432 год); Petrus Mongyerdovycz (28 траўня 1434 году)[6]; Petrassius Montigerdowicz (17 ліпеня 1435 году)[7]; Petrasch Montigierdowicz terre Lithwanie marschalcus (1436 год); Petraschio Montigerdowicz (1441 год)[8]; Petrus Montigierdowicz terre Lituanicae supremus marsalcus (1442 год); Petrus Mongyrdowicz marsalcus generalis terre Lithvanie (1449 год); Петрашъ Монтикгордовичъ (30 красавіка 1451 году)[9][10]; воевода новгородский маршалокъ земский панъ Петръ Монтикгирдович (8 студзеня 1452 году)[11]; Petrassius Montigerdowicz marsalcus generalis, castellanus et tenutarius Novogrodensis (1452 год)[12]; пана Петра Монтикырдовича, пана Петра Монкгирдовича (1458—1459 гады)[13], пана Петра Монтикырдовича (18 лютага 1459 году)[14], пана Петра Монтикирьдовича (10 сакавіка 1459 году)[15], пана Петра Монтикирдовича (9 жніўня 1459 году)[16]; Petrus Montigerdowicz, Petrassius Montigirdowicz, Petrasch Montigirth[1].
БіяграфіяРэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду, сын Мантыгерда, намесьніка полацкага. Меў братоў Гануса і Алехну.
За часамі Вітаўта (каля 1424—1426 гадоў) быў старостам падольскім, у 1422 або 1423 годзе — маршалкам дворным, у 1430—1432 і 1445—1456 гадох — намесьнікам наваградзкім, у 1434—1459 гадох — маршалкам земскім, у 1435 годзе — намесьнікам капыльскім, у 1459 годзе — намесьнікам полацкім. Быў сябрам рады вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казімера[17].
У 1430 годзе езьдзіў у Польшчу наконт справы каранацыі Вітаўта. У 1431 годзе езьдзіў да татараў як пасол Сьвідрыгайлы. У пачатку 1432 году быў на перамовах з палякамі ў складзе літоўскай дэлегацыі. Таго ж году на даручэньне Сьвідрыгайлы яшчэ раз езьдзіў у Польшчу. За часамі Казімера езьдзіў з пасольствамі ў Тэўтонскі ордэн (1444 год) і ў Польшчу (1448 год)[18].
Браў удзел ў перавароце супраць Сьвідрыгайлы. Камандаваў войскам Жыгімонта Кейстутавіча.
Няма зьвестак пра імя і паходжаньне першай жонкі. Другі раз ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У першым шлюбе меў сына Яна.
Мова і культураРэдагаваць
Карыстаўся пячацьцямі з рускімі надпісамі: «П. ПЕТРАШОВА МОНДКІРДВІЧА»[19] і «П. ПЕТРАШОВА» (1432 год)[20].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 57, 69.
- ^ Вырок по делу между Лавришевским монастырем и людьми в.к.л. Витовта (1424), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Дополнения к Актам историческим, относящимся к России : Собраны в иностранных архивах и библиотеках и изданы Археографической Комиссией. — СПб., 1848. С. 306.
- ^ Грамота в.к.л. Сигизмунда Кейстутовича для Семена Гедигольдовича на двор Мир (1434), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 158.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам: Ч. 1. — Вильно, 1843. С. 9.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1865. С. 106.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 751.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 172.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 247, 249.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 250.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 251.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 253.
- ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 271.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 268.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 189.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4