Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Антопаль)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Антопаль |
Каардынаты | 52°12′12″ пн. ш. 24°47′12″ у. д. / 52.20333° пн. ш. 24.78667° у. д.Каардынаты: 52°12′12″ пн. ш. 24°47′12″ у. д. / 52.20333° пн. ш. 24.78667° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова | |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы |
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Антопалі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Антопалі збудавалі ў 1854 годзе на месцы старой царквы за кошт уладальніка мястэчка князя Юльяна Гедройца паводле заказанага ім праекту, зацьверджанага ў 1852 годзе. У 1866 годзе перад царквой паставілі званіцу.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-зрубны будынак пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад вылучаецца стылізаваным 4-калённым портыкам, над франтонам якога ўзвышаецца купал на 8-гранным сьветлавым барабане. Такая ж вежачка (меншага памеру) месьціцца над апсыднай часткай. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены рытмічна праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма калёнамі на тры нэфы і мае характар базылікі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам XIX—XX стагодзьдзяў. Над уваходам месьцяцца кансольныя хоры. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: XVII ст. — «Тройца», XVIII ст. — «Тройца новазапаветная», «Маці Божая Замілаваньне», «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Адзігітрыя Чанстахоўская», «Спас Пантакратар», «Сьвяты Ільля», «Маці Божая Балесная», «Пакланеньне вешчуноў», «Спас з прадстаячымі», «Прарокі», «Сьвяты Стэфан» (1796), «Сьвяціцель» (1791), канца XIX ст. — «Аляксандар Неўскі», драўляныя скульптуры сьвятых.
Перад царквой стаіць драўляная 2-ярусная каркасная званіца пад шатровым дахам з купалам у завяршэньні. На могілках прыпісная цагляная капліца[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 104.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000181 |
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.