Дняпроўска-Бужанскі канал

(Перанакіравана з «Каралеўскі канал»)

Дняпроўска-Бужанскі канал (раней — Каралеўскі канал) — канал у Беларусі, які злучае раку Мухавец (басэйн Заходняга Бугу) з ракой Пінай (басэйн Прыпяці). Будаваўся ў 1846—1848 гадох. Агульная даўжыня 196 км, штучная частка шляху (ад Кобрыню да вёскі Дубае на Піне) 110 км.

Дняпроўска-Бужанскі канал каля вёскі Селішча

На канале стаіць мястэчка Антопаль і гістарычнае мястэчка Гарадзец.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пралягае ў Берасьцейскім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Дарагічынскім, Янаўскім, Пінскім раёнах.

Вытокам канала ўмоўна лічыцца водападзельная лінія каля вёскі Селішча (у вусьці Белаазёрскага канала), дзе вада цячэ ў 2 кірункам — на захад і ўсход. Канал складаецца з 2 частак: адна належыць да Заходняга Буга (даўжыня 52 км), другая — да Прыпяці (даўжыня 58 км). Праходзіць роўнай, забалочанай раўнінай, перасечанай старымі рэчышчамі і асушальнымі канавамі. Асноўная крыніца падачы вады — яе перакід з Прыпяці праз азёры Валянскае, Белае і Белаазерскі канал.

Ёсьць 10 гідравузлоў, 14 вадаспускаў, 5 земляных плацінаў і 3 перапады. Канал не выходзіць да ракі Заходняга Бугу (у вусьці Мухаўца ёсьць плаціна дзеля павышэньня ўзроўню вады). Выкарыстоўваецца дзеля перавозкі на баржах мінэральнай сыравіны і будаўнічых матэрыялаў.

Гітсорыя

рэдагаваць

У XX стагодзьдзі асноўны аб’ём перавозак па канале прыходзіўся на жалезную руду, якую перавозілі з крывароскіх радовішчаў да Берасьця і далей, па чыгунцы, да мэталюргічных камбінатаў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі. Па аб’яднаньні Нямеччыны грузаабарот па канале скараціўся больш як у 15 разоў.

Літаратура

рэдагаваць