Антопальскі раён
Антопальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1940—1959 гадах. Плошча 900 км², 85 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Антопаль.
Антопальскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Антопаль |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 8 жніўня 1959 |
Час існаваньня | 1940—1959 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утварыўся 15 студзеня 1940 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году падзяляўся на 13 сельсаветаў: Акцябарскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі. У ліпені 1954 году скасаваныя Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі; пазьней утварыліся Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы. У сакавіку 1959 году скасаваны Акцябрскі сельсавет. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перайшлі ў склад Дарагічынскага раёну, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — ў Кобрынскі раён[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2