Антуан Лявуазье
Антуан-Ляран дэ Лявуазье (па-француску: Antoine-Laurent de Lavoisier) — францускі навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі. Чалец Францускай акадэміі навук (ад 1768 году).
Антуан Лявуазье | |
Antoine-Laurent de Lavoisier | |
![]() | |
Нарадзіўся |
26 жніўня 1743[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] Парыж[12][13] |
---|---|
Памёр |
8 траўня 1794[1][2][3][4][5][7][8][10] (50 гадоў) плошча Згоды, Елісейскія палі, VIII акруга Парыжу, Парыж |
Навуковая сфэра | біялёгія, хімія |
Месца працы | генэральны адкуп |
Альма-матэр | юрыдычны факультэт Парыскага ўнівэрсытэту |
Вядомы як | стваральнік закону захаваньня масы |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
Экспэрымэнтальна даказаў, што паветра ёсьць ня проста цела, як лічылася ў той час, а сумесь розных па ўласьцівасьцях газаў. Прапанаваў назву «кісларод» і растлумачыў ягоную ролю ў працэсах абпалу, гарэньня, дыханьня. Прывёў вызначэньне хімічнага элемэнту, усталяваў хімічны склад вады, аксідаў азоту, шматлікіх мінэралаў. Даказаў закон захаваньня масы рэчыва. Склаў першую табліцу простых рэчываў. Антуан, акрамя таго, зьяўляецца адным з заснавальнікаў тэрмахіміі. У 1789 годзе Лявуазье апублікаваў падручнік «Элемэнтарны курс хіміі», цалкам заснаваны на кіслароднай тэорыі гарэньня і новай намэнклятуры, які стаў першым падручнікам новай хіміі.
Лявуазье быў катаваны праз атрубаньне галавы на гільятыне ў пэрыяд францускай рэвалюцыі па абвінавачваньні ва ўдзеле «ў змове з ворагамі Францыі супраць францускага народу, які меў мэтай выкрасьці ў нацыі велізарныя сумы, неабходныя для вайны з дэспатамі». У 1796 годзе Лявуазье быў пасьмяротна рэабілітаваны.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ Bibliothèque interuniversitaire de Santé — 2011.
- ^ а б Лавуазье Антуан Лоран // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Brock W. H. The fontana history of chemistry — 1992. — ISBN 0-00-68173-3
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Антуан Лявуазье — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Антуана Лявуазье на праекце «Гутэнбэрг» (анг.)
- Бібліяграфія (анг.)