Паяньне — тэхналягічная апэрацыя, якая ўжываецца для атрыманьня злучэньняў дэталяў з розных матэрыялаў шляхам увядзеньня паміж імі расплаўленага матэрыялу (прыпою), які мае ніжэйшую тэмпэратуру плаўленьня, чым матэрыял (матэрыялы) злучаных дэталяў.

Элемэнты дэталяў, якія спайваюцца, а таксама прыпой і флюс уводзяцца ў судотык і падвяргаюцца нагрэву з тэмпэратурай вышэй за тэмпэратуру плаўленьня прыпою, але ніжэй за тэмпэратуру плаўленьня спайваймых дэталяў. У выніку, прыпой пераходзіць у вадкі стан і змочвае паверхні дэталяў. Пасьля гэтага нагрэў спыняецца, і прыпой астываючы пераходзіць у цьвёрды стан, утвараючы трывалае злучэньне.

Трываласьць шмат у чым залежыць ад зазору паміж злучанымі дэталямі (ад 0,03 да 2 мм), чысьціні паверхні і раўнамернасьці нагрэву элемэнтаў. Для выдаленьня аксіднай плёнкі і абароны ад уплыву атмасфэры ўжываюць флюсы.