Аміяк

хімічнае злучэньне

Аміяк — NH3, нітрыд вадароду, пры нармальных умовах — бескаляровы газ з рэзкім характэрным пахам (пах нашатырнага сьпірту), амаль удвая лягчэйшы за паветра, вельмі атрутны. Распушчальнасьць NH3 у вадзе надзвычай вялікая — каля 1200 аб’ёмаў (пры 0 ° C) або 700 аб’ёмаў (пры 20 ° C) у аб’ёме вады. У халадзільнай тэхніцы носіць назву R717, дзе R — Refrigerant (холадагент), 7 — тып холадагенту (неарганічнае злучэньне), 17 — малекулярная маса.

Малекула аміяку мае форму трыганальнай піраміды з атамам азоту ў вяршыні.

Літаратура

рэдагаваць