Алесь Гібок-Гібкоўскі
Аляксандар Гібкоўскі, пс. Алесь Гібок-Гібкоўскі (1 лютага 1952, в. Рупейкі Ваўкавыскі раён) — беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, бард.
Алесь Гібок-Гібкоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1952 (72 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах. У 1971 годзе закончыў Менскі машынабудаўнічы тэхнікум. Служыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі з 1971 па 1973 гады. З 1974 па 1990 працаваў інжынэрам, канструктарам у шэрагу менскіх канструктарскіх бюро. У 1989 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, які скончыў з адзнакай у 1995 годзе.
З 1990 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Менску, а з 1993 году рэдактарам аддзелу літаратуры беларускага часопісу "Роднае слова".
З 1996 году па 2005 год — рэдактар аддзелу часопісу "Беларусь". З 1997 году па 1999 год адначасова працаваў у штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", дзе стаў ляўрэатам прэміі гэтага штотыднёвіка за 1997 год за лепшую публіцыстычную публікацыю. З 2005 году па 2007 год — рэдактар аддзелу ў часопісе "HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ". Першыя творы былі апублікаваныя ў газэце "Чырвоная змена" ў 1991 годзе.
Ляўрэат прэміі "Залатое пяро" БСЖ, прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2008 году.
Творчасьць
рэдагаваць- "Насамрэч" (2007),
- "Дакрануцца да неба",
- "Навучыцца любіць",
- кніга казак "Дом каля возера" (2018).
- пераклад на беларускую мову кнігу Дж. Радары "Прыгоды Чыпаліны" (2010).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Аляксандар Гібкоўскі на сайце БСП
- Алесь Гібок-Гібкоўскі на Камунікаце