Нёман (1945)

беларускі часопіс

«Нёман» — літаратурна-мастацкі й грамадзка-палітычны беларускі часопіс, які выдаецца на расейскай мове.

Нёман
Краіна
Мова расейская мова
Афіцыйны сайт neman.lim.by

Гісторыя рэдагаваць

Выдаецца ў Менску з 1945 году на расейскай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў на год як альманах расейскае сэкцыі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 году — «Советская отчизна». З 1960 году — пад сучаснай назвай. Наклад у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).

Прадстаўляў беларускую літаратуру на абшарах былога СССР.

Сучаснасьць рэдагаваць

У цяперашні час заснавальнікамі выданьня зьяўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменьнікаў Беларусі, РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“». Уваходзіць у склад апошняе ўстановы. Наклад каля 1,6 тысячы асобнікаў (2016). Падпісны індэкс у каталёгах «Белпошты» — 74968.

Часопіс публікуе творы на расейскай мове і пераклады зь беларускае мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакумэнты. Пасьля ліквідацыі часопіса «Всемирная литература» часопіс «Нёман» мае рубрыку з гэткай жа назвай, у якой друкуюцца пераклады на расейскую мову творы замежных нерасейскамоўных аўтараў.

У 2003 годзе заключаная дамова пра творчае супрацоўніцтва з расейскім часопісам «Наш современник».

Галоўныя рэдактары рэдагаваць

  • Іван Шамякін (1952—1953)
  • Міхась Калачынскі (1953—1954)
  • Пімен Панчанка (1954—1958)
  • Яўген Васілёнак (1958—1966)
  • Андрэй Макаёнак (1966—1977)
  • Анатоль Кудравец (1978—1997)
  • Алесь Жук (1997—2002)
  • Ніна Чайка (2002—2008)
  • Міхась Пазьнякоў (2008—2009)
  • Алесь Бадак (2009—2014)
  • Алексей Чарота (2014 — сёньняшні час)