Па́вал Місько́ (14 сакавіка 1931 — 9 чэрвеня 2011) — дзіцячы пісьменьнік, празаік, паэт, публіцыст.

Павал Місько
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 сакавіка 1931(1931-03-14)
в. Старцавічы, цяпер Знамя, Слуцкі раён, БССР
Памёр 9 чэрвеня 2011(2011-06-09)[1] (80 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, перакладчык
Гады творчасьці 1958—2011
Жанр аповед, раман
Мова беларуская мова[2], расейская мова[2], украінская мова[2], польская мова[2] і баўгарская[2]
Дэбют 1958
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1955 годзе. Працаваў у газэтах «Звязда», «Сельская газета», «ЛіМ», часапісе «Полымя», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1968 году.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Зборы апавяданьняў і аповесьцяў

  • «Калодзеж» (1967)
  • «Калянае лісце» (1974)

Раманы

  • «Мора Герадота» (1976)
  • «Градабой» (1980)
  • «Хлопцы, чые вы будзеце…» (1990)

Дзіцячая проза

  • «Падарожжа ў калгас» (1970)
  • «Зямля ў нас такая» (1971)
  • «Навасёлы…» (1972)
  • «Прыгоды Бульбобаў» (1977)
  • «Грот афаліны» (1985)
  • «Эрпіды на планеце Зямля» (1987)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць