Ёсіф Сярэдзіч

беларускі журналіст і рэдактар

Ёсіф Паўлавіч Сярэдзіч (нар. 1 кастрычніка 1949, Забараўцы, Пінскі раён) — беларускі журналіст, рэдактар газэты «Народная Воля».

Ёсіф Сярэдзіч
Дата нараджэньня 1 кастрычніка 1949(1949-10-01) (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Журналістыкай займаецца з 1967 году. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. Працаваў у «Сельскай газеце», «Советской Белоруссии» (да 1990 году).

З траўня 1990 па студзень 1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня. Адначасова з 1990 па 1995 год займаў пасаду галоўнага рэдактара «Народнай газеты» — органа Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Выданьне займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасьці грамадзян.

17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газэты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1]

Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газэту «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 году. З таго часу зьяўляецца галоўным рэдактарам выданьня.