Мікалай Улашчык

беларускі гісторык, археограф

Мікала́й Ула́шчык (1 (14) лютага 1906 — 22 лістапада 1986) — беларускі гісторык і археограф.

Мікалай Улашчык
Дата нараджэньня 1 (14) лютага 1906
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лістапада 1986(1986-11-14) (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мэмуарыст, перакладнік, пісьменьнік, гісторык, этнограф
Навуковая сфэра гісторыя[1], археаграфія[1] і этнаграфія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Мікалай Беражкоў[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.

Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.

У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.

Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.

Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.

Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У месьце Старыя Дарогі маецца помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве.  (рас.) // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы 1958 : матэрыялы сымпозіюму. — Таллин: Академия наук Эстонской ССР, 1959. — С. 256—277.
  • Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — Москва: Наука, 1973. — 302 с. — 1650 ас.
  • Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі : з рукапіснай спадчыны. — Мінск: БелНДІДАС, 1999. — 119 с. — 100 ас. — ISBN 985-6099-56-0
  • Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі : з рукапіснай спадчыны. — Мінск: БелНДІДАС, 2000. — 85 с. — 100 ас. — ISBN 985-6024-27-7
  • Выбранае / Уклад. А. Каўкі, А. Улашчыка ; Навук. рэд.: Г. Кісялёў, В. Скалабан ; Прадм. і камент. А. Каўкі . — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. — С. 604. — (Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6638-08-9
  1. ^ а б в Ulaščyk, Mìkalaj Mìkalajevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Літаратура

рэдагаваць