Чорны сьпіс Эўразьвязу
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
У першапачатковы так званы «Чорны сьпіс» службоўцаў, якім быў абмежаваны ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу былі занесеныя У. Навумаў, В. Шэйман, Ю. Сівакоў і Д. Паўлічэнка. Таксама замарожваліся іх асабістыя рахункі ў замежных банках, у выпадку наяўнасьці апошніх. Злучаныя Штаты Амэрыкі пацьвердзілі, што «чорны сьпіс» дзейнічае і на тэрыторыі іх краіны.
У сьнежні 2004 году, пасьля парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму, сьпіс папоўнілі Лідыя Ярмошына й Юры Падабед, які тады ўзначальваў полк міліцыі адмысловага прызначэньня.
У красавіку 2006 году сьпіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, па меркаваньні ЭЗ, за парушэньне правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі. У яго былі ўключаныя прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка, Генадзь Нявыглас — на той момант кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, яго намесьнікі Натальля Пяткевіч і Анатоль Рубінаў, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў, чалец Савету Рэспублікі Мікалай Чаргінец.
Забарона на ўезд беларускіх службоўцаў абярнуўся скандалам увесну 2006 году. Тады Канада, якая падтрымала санкцыі ЭЗ, адмовілася прыняць на сваёй тэрыторыі для дазапраўкі беларускі самалёт, які ляцеў на Кубу, на борце якога павінны былі знаходзіцца старшыня Белтэлерадыёкампаніі А. Зімоўскі і адзін з кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі.
3 кастрычніка 2006 году сьпіс павялічыўся да 41 чалавека: неўяздных папоўнілі судзьдзя суду Маскоўскага раёну Менску Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксандру Казуліну, а таксама судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прысуд актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».
13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбурзе прыпынілі на паўгода дзеяньне забароны на ўезд у краіны ЭЗ прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і 35 беларускіх службоўцаў. Рашэньне аб замарожваньні рахункаў 41 беларускага службоўца было пакінута ў сіле.[1]
У сьпісе неўяздных засталіся пяць чалавек: кіраўнік Цэнтравыбаркаму Лідыя Ярмошына і чацьвёра падазраваных у дачыненьні да палітычных зьнікненьняў у 1999—2000 гадах — экс-міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, былы дзяржсакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў і былы камандзір брыгады спэцпрызна ўнутраных войскаў МУС Дзьмітры Паўлічэнка.[1]
На працягу шасьці месяцаў Эўразьвяз пакідае за сабой права перагледзець санкцыі, уведзеныя ў стаўленьні беларускіх улад, у залежнасьці ад прагрэсу ў вобласьці рэфармаваньня выбарчага заканадаўства і дэмакратызацыі. Па меркаваньні міністраў краінаў ЭЗ, Беларусі неабходна «прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ і міжнароднымі стандартамі ў вобласьці дэмакратычных выбараў, а таксама распачаць пэўныя крокі для павагі дэмакратычных каштоўнасьцяў, вяршэнствы закона, правоў і воляў чалавека, у прыватнасьці волі выраза, волі СМІ, волі збору і палітычнай асацыяцыі».[1]
Пры гэтым міністры заявілі аб магчымасьці «аднавіць санкцыі раней, у залежнасьці ад дзеяньняў беларускіх улад у вобласьці дэмакратыі і правоў чалавека».[1]
Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ліхтэнштайн, Македонія, Нарвэгія, Сэрбія, Турэччына, Харватыя і Чарнагорыя 14 лістапада 2008 году афіцыйна далучыліся да рашэньня Рады ЭЗ аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў у стаўленьні беларускіх службоўцаў.
У чэрвені 2011 году «чорны» сьпіс былі папоўнены трыма кантраляваныя Уладзімерам Пефціевым кампаніямі: «Белтэхэкспарт», «Белтэлекамунікацыі» і «Спорт-Пары».[2]
На 2 лютага 2011 году санкцыі ўжо дзейнічалі ў дачыненьні да 158 чалавек. Прозьвішчы яшчэ 117 службоўцаў занесены ў сьпіс пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Сьпіс быў зацьверджаны 31 студзеня на паседжаньні Рады ЭЗ у Брусэлі.[3]
27 лютага 2011 году на паседжаньні Савета міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у Брусэлі ў «чорны сьпіс» быў уключаны яшчэ 21 беларускі чыноўнік. У сувязі з гэтым 28 лютага МЗС Беларусі прапанаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку «выехаць у свае краіны для кансультацыяў, каб давесьці свайму кіраўніцтву цьвёрдую пазыцыю беларускага боку аб непрымальнасьці ціску і санкцыяў». У адказ Брусэль адклікаў амбасадараў ЭЗ зь Менску.[4]
На сакавік 2012 году ў сьпіс уваходзяць ужо 227 чалавек. У канцы сакавіка 2012 году ў «чорны сьпіс» кіраўнікі МЗС ЭЗ выказалі намер унесьці яшчэ каля 10 чалавек і 29 арганізацыяў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі. Меркавалася, што папоўняць «чорны сьпіс» Эўразьвязу кіраўнік групы кампаніяў «Трайпл» і ўладальнік футбольнага клюбу «Дынама» (Менск) Юры Чыж, кіраўнік СП ТАА «Санта-Імпэкс Берасьце» Аляксандар Машэнскі, старшыня рады дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандар Шакуцін(be), кіраўнік ТАА «Тытунь-Інвэст» і ўладальнік сеткі гіпэрмаркетаў «Карона» Павел Тапузідзіс.[5][6] Але ж 23 сакавіка на паседжаньні было вырашана пашырыць санкцыі на 12 чалавек і 29 кампаніяў.[2]
8 чэрвеня 2012 году да эканамічных і візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі далучыліся яшчэ сем краінаў Эўропы — Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Македонія, Сэрбія, Харватыя і Чарнагорыя[7].
Пералік
рэдагавацьУ «чорны сьпіс» уключаны 243 асобы і 32 кампаніі.[2]
Асобы
рэдагавацьСупрацоўнікі СМІ
рэдагаваць- Павал Якубовіч, галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Генадзь Давыдзька, старшыня Белтэлерадыёкампаніі (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Дзьмітры Жук, генэральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелТА (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Вадзім Гігін, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Аляксандар Зімоўскі, мэдыя-кансультант (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Анатоль Лемяшонак, галоўны рэдактар газэты «Рэспубліка» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Юры Казіятка, генэральны дырэктар «Сталічнага тэлебачання» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Аляксандар Таранда, намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Сяргей Гардзіенка, намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Галіна Тарапецкая, намесьнік рэдактара газэты «Советская Белоруссия» (уключаная ў 2011, выключаная ў 2016 г.)
- Ганна Шадрына, намесьнік рэдактара газэты «Советская Белоруссия» (уключаная ў 2011, выключаная ў 2016 г.)
- Юры Пракопаў, журналіст Першага тэлеканала (уключаны ў 2011, выключаны ў 2016 г.)
- Аляксей Міхальчанка, журналіст тэлеканала АНТ (уключаны ў 2011, выключаны ў 2014 г.)[8]
Кіраўніцтва ВНУ
рэдагаваць- Міхаіл Батура, рэктар БДУІР
- Мечыслаў Часноўскі, рэктар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Пётар Кухарчык(be), рэктар БДПУ імя М. Танка
Кампаніі
рэдагавацьПасьля прэзыдэнцкіх выбраў 2010 году
рэдагавацьКампаніі, кантраляваныя Ўладзімерам Пефціевым: «Белтэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Белтэх Холдынг», ТАА «Дзелавая сетка», ПУП БТ «Інвэст», ПУП «Сен-Ко», «Спорт-Пары», «Спэцпрыборсэрвіс», Сьпіртзавод «Аквадыў», ЗАТ «Сыстэмы інвэстыцыяў і інавацыяў», «Тэхнасаюзпрыбор».
Кампаніі, кантраляваныя Юрыем Чыжом: ТАА «Трайпл» — холдынгавая кампанія, дачынныя кампаніі «Трайпла»: СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскарготэрмінал», ТАА «Трайплмэталтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцмелпрам», СЗАТ «Альтэрсолюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ДСАК «Лагойск», «Трайпл-Агра», ЗАТ ФК «Дынама-Менск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм».
Кампаніі Анатоля Цярнаўскага: «Юнівэст-М», даччыныя кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «ЮнівэстБудІнвэст»[2].
Пасьля прэзыдэнцкіх выбраў 2020 году
рэдагавацьКампаніі, кантраляваныя Аляксеем Алексіным(ru), Мікалаем Верабеем(ru): ЗАТ «Новая нафтавая кампанiя».
Кампаніі, кантраляваныя Аляксеем Алексіным(ru), Мікалаем Верабеем(ru), Аляксандрам Зайцавым(ru): ТАА «Брэміна груп».
Кампанія Аляксандра Зайцава(ru): ТАА «Сохра».
Кампанія Аляксандра Шакуціна(be): ТАА «Логекс».
Кампаніі, кантраляваныя Кіраўніцтвам справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь: ДУ «Галоўная гаспадарчая ўправа», ТАА «Глобалкастам-мэнэджмэнт».
Кампанія Аляксандра Шатрова: ААТ «Сынэзіс(ru)».
Кампаніі, кантраляваныя Небойшам Карычам, Ліліяю Лукашэнка: «Дана Холдынгз» / «Дана Астра».
Банкі: ААТ «Беларусбанк», ААТ «Белінвэстбанк», ААТ «Белаграпрамбанк».
Іншыя: ЗАТ «Белтэхэкспарт», ААТ «Агат — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод(ru)», ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», ААТ «Беларускі аўтамабільны завод», ААТ «Менскі аўтамабільны завод», РУП «Белаэранавігацыя».
Парушэньні
рэдагаваць- Па словах Лідыі Ярмошынай, яна кожны год наведвае турэцкія курорты[9];
- У красавіку 2006 году, адразу пасьля ўводзін санкцыяў, стала вядома, што старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі адпачываў на Кіпры, дзякуючы былому намесьніку міністра замежных справаў, а цяпер ганароваму консулу Рэспублікі Кіпр Станіславу Агурцову. Акрамя таго, улетку А. Зімоўскі пабываў у Партугаліі па запрашэньні Эўрапейскага вяшчальнага зьвяза[9];
- У 2007 годзе ЗША наведваў міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў[9];
- У сьнежні 2007 году адбыўся візыт у ЗША намесьніка кіраўніка адміністрацыі А. Лукашэнкі Натальлі Пяткевіч;
- Улетку 2008 году Мікалай Чаргінец наведваў Парыж[9];
- У студзені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў наведаў Францыю[10][11];
- 12—13 ліпеня 2012 году кіраўнікі Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік возьмуць удзел у канфэрэнцыі АБСЭ па выбарах у Вене (Аўстрыя)[12]
Цытаты
рэдагаваць- Мікалай Лазавік: «Дзяржава, на тэрыторыі якой праходзіць міжнароднае мерапрыемства, абавязаная выдаць візу тым асобам, якіх міжнародная арганізацыя запрашае да ўдзелу ў дадзеным мерапрыемстве. І, напэўна, калі б Лазавік альбо Ярмошына вельмі хацелі патрапіць на нейкае мерапрыемства, дзе прадугледжваўся наш удзел і пэрсанальна нас туды запрашалі, мы б маглі туды патрапіць. Але калі мы непажаданыя там госьці, то навошта туды рвацца? Такая была нашая пазыцыя». (26 лістапада 2008)
- Алег Сьліжэўскі: «Пакуль гэтыя сьпісы былі, я не адчуваў нейкіх нязручнасьцяў. Быў я і ў той пэрыяд і ў Эўропе, у тым ліку і па службовых пытаньнях. Але зараз, пасьля адмены забароны, ня быў ні разу. І пакуль не пляную. Магчыма, у далейшым, але пакуль такіх плянаў няма». (26 лістапада 2008)
- Мікалай Чаргінец: «Калі мне трэба, я еду ў Эўропу. Прымаюць сьпісы, а калі без нас абыйсьціся ня могуць, мы ўсё адно працуем зь імі! Божухна! Я ва ўсіх краінах быў. Летась у Парыжы быў ужо ці то 10, ці то 15 разоў. Во як! Таму ехаць туды ў адпачынак — мне гэта не цікава». (26 лістапада 2008)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Действие запрета на въезд в ЕС Александра Лукашенко и ряда белорусских чиновников приостановлено (рас.) // БелаПАН, Марына Рахлей
- ^ а б в г ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ // Наша Ніва/Эўрарадыё, Андрэй Елісееў
- ^ Апублікаваны чорны сьпіс неўяздных у ЭЗ беларусаў (дапоўнена)(недаступная спасылка) (рас.) // Камсамольская праўда ў Беларусі
- ^ Санкцыі ЭЗ: на чарзе Чыж, Машэнскі, Шакуцін і Тапузідзіс
- ^ «Чорны сьпіс» ЕС папоўняць яшчэ 10 чалавек і 29 арганізацыяў Беларусі? (рас.) // TUT.BY
- ^ Аляксандар Машэнскі: галоўны малочнік Лукашэнкі(недаступная спасылка) // Наша Ніва
- ^ Яшчэ сем краін Эўропы далучыліся да санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі (рас.) // БелаПАН
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС - Наша Ніва, 11.10.2011
- ^ а б в г «Черный список» можно обойти(недаступная спасылка) (рас.) // Белорусский партизан, Марына Рахлей
- ^ «Незалежная Газэта»: беларускія службоўцы з «чорнага сьпісу» абзавяліся ў Эўразьвязе надзейнымі правадырамі (рас.) // Народная Воля
- ^ Andrew Rettman. (2012-02-20) EU sanctions not as tough as they sound (анг.). EUobserver(uk). Праверана 2021-07-29 г.
- ^ Чаму неўязныя ў ЭЗ Ярмошына і Лазавік ляцяць у Аўстрыю?
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Чыноўнікі са «сьпісу неўяздных» не сьпяшаюцца ў Эўропу // Эўрапейскае радыё для Беларусі, Зьміцер Панямонаў
- Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (анг.)
- Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.)
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «List of people and organizations sanctioned in relation to human rights violations in Belarus» (анг.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Чорны спіс Еўрасаюза» (бел.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|