«Белаграпрамбанк» — дзяржаўны камэрцыйны банк Рэспублікі Беларусь, што аказвае поўны спэктар банкаўскіх паслугаў для ўсіх катэгорыяў кліентаў. Мае ліцэнзіі на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці, прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах. Мае 7 даччыных прадпрыемстваў: «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг», «Азярыцкі-Агра», «Белданагра», «Тураўскі малочны камбінат», «Тураў Фрост Ворк», «Тураўшчына»[5]. На 2010 год меў 7 філіялаў, 69 аддзяленьняў, 199 разьлікова-касавых цэнтраў[6]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.

«Белаграпрамбанк»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Традыцыі будучыні
Заснаваная 3 верасьня 1991 (33 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, прасп. Жукава, 3
Ключавыя фігуры Анатоль Лысюк (старшыня праўленьня)
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 2438,9 млрд рублёў (2009 год; 870 млн $)
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь[3][4] і Белдзяржстрах[3][4]
Даччыныя кампаніі «Аграбізнэкансалт», «Агралізінг» ды інш.
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

Дзейнасьць

рэдагаваць

Статутны фонд — болей за 4 трлн руб. (на 3 жніўня 2010 году)[7].

Рэйтынгі банка

рэдагаваць

У 2009 годзе, паводле ацэнкі міжнароднага выданьня «The Banker» займаў 403-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 16-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь[8].

Займае 325-е месца ў сьвеце па аб’ёме ўласнага капіталу, 9-е — сярод банкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і 1-е сярод банкаў Рэспублікі Беларусь (у 2010 годзе, па ацэнцы міжнароднага выданьня «The Banker»)[9].

Мае 76 філіяў па краіне (2-е месца ў Беларусі)[10], прадстаўніцтва ў Міляне (Італія)[11].

У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008 году ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца банкам, упаўнаважаным абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.

ААТ «Белаграпрамбанк» зьяўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынгу.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Заснаваны 3 верасьня 1991 году[12]. На 2 ліпеня 2009 году рахункі ў банку мелі больш за 28 тыс. прадпрыемстваў і больш за мільён фізычных асобаў[13].

У жніўні 2010 году ААТ «Белаграпрамбанк» першым сярод беларускіх банкаў укараніў сыстэму мэнэджмэнту якасьці абслугоўваньня фізычных асобаў і атрымаў сэртыфікат яе адпаведнасьці стандартам СТБ ISO 9001[14].

Апэрацыйны даход у 2009 годзе складаў 152,1 млрд рублёў (54,3 млн $), у 2010 годзе — 253 382,5 млн руб[15].

24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў[16][17].

У сакавіку 2022 году адключаны ад SWIFT[18].

Таксама банк трапіў у санкцыйныя сьпісы Швайцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) ды Канады (2023 год)[19].

  1. ^ а б https://www.belapb.by/rus/about/pokazateli-deyatelnosti-i-finansovaya-otchetnost/finansovaya-otchetnost-po-mezhdunarodnym-standartam/godovaya-konsolidirovannaya-finansovaya-otchetnost-po-msfo/
  2. ^ https://www.belapb.by/about/raskrytie-informacii-na-rynke-cennyh-bumag/godovye-otchety-banka/
  3. ^ а б https://www.belapb.by/rus/about/information/structure_propert/
  4. ^ а б https://www.belapb.by/cms/images/%20МСФО%202021.PDF
  5. ^ Ліцэнзіі і становішча (анг.). Белаграпрамбанк. Праверана 12 лютага 2011 г.
  6. ^ Сьвятлана Барысенка. ААТ «Белаграпрамбанк» прырастае ўкладамі // Зьвязда : газэта. — 12 кастрычніка 2010. — № 199 (26807). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ ОАО «Белагропромбанк» увеличило размер уставного фонда Навіны банку. ААТ «Белаграпрамбанк» (3 жніўня 2010). Праверана 13 верасьня 2010 г.
  8. ^ Летопись банка (рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
  9. ^ Информация о банке. ААТ «Белаграпрамбанк» (2011). Праверана 7 студзеня 2013 г.
  10. ^ Филиальная сеть (рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
  11. ^ Представительство банка (рас.) О банке. ААТ «Белаграпрамбанк». Праверана 13 верасьня 2010 г.
  12. ^ Информация о банке (рас.) Все банки. InfoBank.byПраверана 13 верасьня 2010 г.
  13. ^ ААТ Белаграпрамбанк: мы ўмеем вырошчваць грошы // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 2009. — № 121 (26479). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  14. ^ ОАО «Белагропромбанк» - первый банк Беларуси, внедривший систему менеджмента качества в соответствии с требованиями стандарта СТБ ISO 9001 (рас.) Навіны банку. ААТ «Белаграпрамбанк» (3 верасьня 2010). Праверана 13 верасьня 2010 г.
  15. ^ Звязда №57 (27172) 24 сакавіка 2012. С.5
  16. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl)Праверана 2021-10-26 г. Архіўная копія ад 2021-10-26 г.
  17. ^ Mateusz Kubiak. (2021-06-30) EU Sectoral Sanctions Put a Heavy Burden on Lukashenka’s Regime (анг.). Eurasia Daily Monitor(en)Праверана 2021-10-26 г. Архіўная копія ад 2021-10-26 г.
  18. ^ Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  19. ^ Відкрите акціонерне товариство "Бєлогропромбанк"

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць