«Белаэранавігацыя» — дзяржаўнае прадпрыемства аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху Беларусі, заснаванае ў сакавіку 1996 году.

«Белаэранавігацыя»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1 сакавіка 1996
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас вул. Караткевіча, д. 19
Ключавыя фігуры генэральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі аэранавігацыя

Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лягістычныя й аздараўленчыя паслугі.

Гісторыя рэдагаваць

Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 году ў адпаведнасьці з загадам Дзяржаўнага камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

За 2013 год «Белаэранавігацыя» абслужыла 1082 паветраных перавозчыкі зь 97 краінаў. Лік палётаў вырас на 6 % да 255 208. Пры гэтым, на 11 % вырас лік узьлётаў і пасадак у Беларусі да 18 130 (7 % палётаў). Лік пералётаў празь Беларусь павялічыўся на 5 % да 211 311 (82 % усіх палётаў). Звыш 36 % (92 890) палётаў прыпала на авіяпрадпрыемствы Расеі, 9 % (23 790) — на авіяперавозчыкаў Нямеччыны і 8 % (22 570) — на беларускія авіяпрадпрыемствы[1].

Асноўныя віды дзейнасьці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленьне аэранавігацыйнага абслугоўваньня паветранага руху й аказаньне аэрапортавых паслугаў. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сыстэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філію па аздараўленьню. Абслугоўваньнем паветранага руху ў паветранае прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Менскі раённы дыспэтчарскі цэнтар і Менскі аэрадромны дыспэтчарскі цэнтар дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія месьцяцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск», а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.

Структурныя падразьдзяленьні рэдагаваць

Міжнародныя санкцыі рэдагаваць

21 чэрвеня 2021 году прадпрыемства трапіла ў чацьвёрты пакет санкцый Эўрапейскага Зьвязу з-за захопу самалёта рэйсу Ryanair 4978[2]. Эўрапейская рада(be) аргумэнтавала рашэньне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі й, як вынік, перанакіраваньне пасажырскага рэйсу FR4978 у менскі аэрапорт без належнага абгрунтаваньня 23 траўня 2021 году дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча й Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be)[2]. Адначасова з гэтым генэральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» й Чуро ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], востраў Джэрзі[6], Швайцарыя[7][8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[11][12].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Сяргей Расолька. Прывабнасьць паветранай прасторы расьце // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2014. — № 25 (27635). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D1001&qid=1626079014254&from=EN
  3. ^ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу // Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2021 г. Праверана 7 жніўня 2021 г.
  4. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  5. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  6. ^ https://www.gov.je/gazette/pages/financialsanctionsnoticebelarus12july2021.aspx
  7. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus(анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  8. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  9. ^ Switzerland slaps additional sanctions on Belarus(анг.) Reuters. swissinfo.ch(de) (2021-08-12). Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  10. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  11. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  12. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць