Аляксей Міхальчанка

Аляксей Якаўлевіч Міхальчанка (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацак, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) – беларускі журналіст, прапагандыст і тэлевядучы.

Аляксей Міхальчанка
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1973(1973-10-13) (51 год)
Месца нараджэньня
Занятак тэлевядовец
Месца працы

Біяграфія

рэдагаваць

У 2000 годзе пачаў тэлевізійную кар’еру на рэгіянальным тэлеканале[1]. З 2004 году працаваў на дзяржаўнае тэлеканале «АНТ» ў якасьці пазаштатнага карэспандэнта. У 2005 годзе пераехаў у Менск працаваць у штаб-кватэру «АНТ». Міхальчанка вядомы як аўтар тэлеперадачы «па-расейску: Как есть, так есть» (Як ёсьць, так ёсьць).

У 2012 годзе быў кандыдатам на выбарах у ніжнюю палату беларускага парлямэнту, але ня быў абраны[2].

Санкцыі ЭЗ

рэдагаваць

У 2011 годзе, пасьля хвалі рэпрэсіяў, якая рушыла ўсьлед за прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 году, Міхальчанка разам зь іншымі супрацоўнікамі й топ-мэнэджэрамі буйное дзяржаўнае СМІ стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[3].

Згодна з рашэньнем Эўрапейскае рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году тэлеперадача «па-расейску: Как есть, так есть» была ахарактарызавана як інструмэнт прапаганды ў Беларусі, які падтрымлівае й апраўдвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be), якія сыстэматычна асьвятляюцца ў нэгатыўнай і зьневажальнай форме з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі, у той час як Міхальчанка стаў асабліва актыўны на гэтай ніве пасьля разгону Плошчы 2010 і наступных пратэстаў[4].

У 2014 годзе Міхальчанка выйграў працэс у судзе агульнае юрысдыкцыі ЭЗ(uk) і здолеў дамагчыся адмены санкцыяў супраць яго паводле працэсуальных прычынаў. Суд(uk), аднак, пацьвердзіў, што шоў Міхальчанкі было часткаю прапагандысцкай машыны рэжыму Лукашэнкі[5].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты, мае сына[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць