Ангельская Вікіпэдыя
Ангельская Вікіпэдыя (анг. English Wikipedia) — разьдзел Вікіпэдыі на ангельскай мове. Гэта набольшая Вікіпэдыя паводле велічыні ў сьвеце. На сёньняшні дзень зьмяшчае 6 882 182 артыкулы[1]. Гэта 1-ы разьдзел Вікіпэдыі, заснаваны 15 студзеня 2001 году. У 2003 годзе колькасьць артыкулаў у Ангельскай Вікіпэдыі дасягнула 100 000, у 2005 годзе — 500 000, 1 сакавіка 2006 году — 1 000 000, 24 лістапада — 1 500 000. 13 ліпеня 2012 году колькасьць артыкулаў у ангельскай вікіпэдыі склала 4 000 000, 1 лістапада 2015 году — 5 000 000, 23 студзеня 2020 году — 6 000 000.
Спрыяньне расейскаму этнацыду беларусаў
рэдагаваць- Асноўныя артыкулы: Русіфікацыя Беларусі і Летувізацыя
У Ангельскай Вікіпэдыі для буйных населеных пунктаў Беларусі замест традыцыйнай беларускай лацінкі выкарыстоўваюцца трансьлітараваныя расейскія назвы (напрыклад, Vitebsk замест Viciebsk, Gomel замест Homiel і г.д.), для сярэдніх населеных пунктаў назвы трансьлітаруюцца згодна з мэтадам BGN/PCGN-раманізацыі (напрыклад, Kastsyukovichy замест Kaściukovičy, Shchuchyn замест Ščučyn і г.д.), створаным у 1979 годзе для моваў, якія гістарычна ня мелі свайго лацінскага альфабэту. Тым часам імёны літоўскіх князёў і баяраў даюцца не ў традыцыйных для ангельскамоўных тэкстаў (да канца XX стагодзьдзя) набліжаных да гістарычных напісаньнях, а ў сучасных летувізаваных гіпатэтычных формах, якія не сустракаюцца ў гістарычных крыніцах (напрыклад, Vytautas замест Witold, Algirdas замест Olgerd і г.д.).
8 жніўня 2021 году[a] адміністрацыя Ангельскай Вікіпэдыі пад ціскам летувіскіх шавіністаў выдаліла артыкул пра герб Пагоню (створаны ў жніўні 2004 году), зь якога зрабілі перанакіраваньне на герб Летувы[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Глядзіце гісторыю зьменаў старонкі en:Pahonia