Сталічнае тэлебачаньне
«Сталі́чнае тэлеба́чаньне» («СТБ») — пераважна расейскамоўны прапагандысцкі тэлеканал рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаваны ў кастрычніку 2000 году.
«Сталічнае тэлебачаньне» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 19 кастрычніка 2000 (24 гады таму) |
Кіраўніцтва | Кірыл Казакоў, Тацяна Стаселька[1] |
ctv.by |
На 2021 год месьціўся ў Цэнтральным раёне Менску па Камуністычнай вуліцы, д. 6[2] (мікрараён Асмалоўка). Налічвалаў 34 вядоўцы перадачаў, зь іх 25 жанчынаў (3/4)[3].
Перадачы
рэдагаваць- 24 гадзіны (вядоўца Ігар Пазьняк, Юлія Аляксандрава);
- Аўтапанарама (вяд. Вадзім Аўсянкін);
- Вялікі горад (Аляксей Марцінёнак, Натальля Брэвус, Ірына Марцьянава);
- Вялікі сьняданак (Ірына Рамбальская);
- Зорны рынг (Зьміцер Кахно);
- Менск і менчукі (Вольга Сахарава);
- Меншчына (вядоўцы Сяргей Манько, Ірына Смольская); (бел.)
- Нашая справа;
- Прывітаньне, лекар;
- Прыгоды дылетанта (вядоўца Юры Жыгамонт); (бел.)
- Ранак (Зьміцер Кахно, Аляксандар Мяжэнны, Юры Цароў, Тацяна Бародкіна, Вольга Бурлакова і Юлія Шпілеўская);
- Сардэчна паскардзіцца (вяд. Алег Вусачоў);
- Сталічныя падрабязнасьці (Юлія Зыкава, Ірына Рамбальская);
- Таемныя спружыны палітыкі (Рыгор Азаронак);
- Такі лёс (Антон Мартыненка, Кацярына Забянько);
- Тыдзень (вяд. Яўген Горын);
- Цэнтральны рэгіён.
Мінуўшчына
рэдагаваць19 кастрычніка 2000 году заснавалі закрытае акцыянэрнае таварыства «Сталічнае тэлебачаньне». 1 студзеня 2001 году тэлеканал пачаў вяшчаньне з выпуску сталічных навінаў. У 2005 годзе вяшчаньне пашырылі на ўсе вобласьці Беларусі. Пад кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне» перадалі тэлеканал «РТР-Беларусь», частку перадачаў якога сталі складаць тэлеперадачы вытвчорасьці «СТБ». На 2021 год на «Сталічным тэлебачаньні» працавала каля 300 журналістаў, відэаінжынэраў і рэжысэраў[4].
Кіраўнікі
рэдагаваць- Юры Казіятка (2005 — 2018)[5]
- Ігар Луцкі (6 лютага 2018[6] — 4 чэрвеня 2020)
- Кірыл Казакоў (з 26 студзеня 2020 году)[7]
Дэзынфармацыя
рэдагаваць3 верасьня 2020 году на СТБ выйшаў сюжэт, у якім Фёдар Мядзьведзь, прадстаўлены як «вэтэран Вялікай Айчыннай вайны», зь сьлязьмі на вачах апавядаў пра здраднікаў пад бела-чырвона-белымі «анучамі»[8]. Такое абразьлівае азначэньне датычылася бел-чырвона-белага сьцяга — нацыянальнага сьцяга беларусаў, дзяржаўнага сьцяга Беларусі з 1918 году. Аднак выявілася, што гэты 99-гадовы ўраджэнец Ўкраіны сам у баявых дзеяньнях супраць гітлераўцаў не ўдзельнічаў, а ў час нямецка-савецкай вайны служыў на Каўказе ў НКВД, а ў Беларусь упершыню прыехаў толькі ў 1948 годзе[9].
Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Рыгора Азаронка на канале, у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца моваю нянавісьці(uk).[10]
Прапаганда нацызму
рэдагавацьУ пачатку 2021 году супрацоўнік СТБ Аляксей Голікаў на расейскай мове ў этэры тэлеканалу заклікаў да «навядзеньня ў краіне парадку» паводле стандартаў Нацысцкай Нямеччыны. Як станоўчы прыводзіўся прыклад, калі нацысты вывелі зь цягніка і на вачах ва ўсіх пасажыраў расстралялі жанчыну і яе ўнучку, якія ня мелі квіткоў. Раней ён на гэтым жа рэсурсе называў пратэстоўцаў «жывёламі» дзеля іх дэгуманізацыі з мэтай апраўданьня катаваньняў і забойстваў[11]:
Для людзей такія ўмовы недапушчальныя, а для жывёлы — цалкам. Скаціна ў адным куце паядае корм, а ў іншым апаражняецца.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Для людей эти условия содержания недопустимы, а вот для животных — вполне. Скот в одном углу кучи поедает корм, а в другом опорожняется.
|
||
—Аляксей Голікаў, тэлеканал СТБ, 22 лютага 2021 г. |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кіраўніцтва // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
- ^ Кантактная інфармацыя // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
- ^ Вядоўцы (рас.) // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
- ^ Пра нас // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
- ^ Валянцін Сыч. Выбухнулі // Тут і цяпер, 23 лютага 2010 г. Праверана 29 студзеня 2014 г.
- ^ Лукашенко уволил Давыдько, Якубовича и Козиятко. Назначены новые руководители Белтелерадиокомпании, СТВ и «СБ. Беларусь Сегодня» Intex-press, /02/2018
- ^ У тэлеканала СТБ новы генэральны дырэктар // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 студзеня 2021 г. Праверана 26 студзеня 2021 г.
- ^ «Вы же своих отцов, дедов критикуете сейчас». Что думает ветеран ВОВ о ситуации в Беларуси (рас.) СТБ Праверана 2020-09-30 г.
- ^ Ветэран НКВД расказаў у эфіры пра здраднікаў пад бел-чырвона-белымі «анучамі», Наша Ніва, 30 верасьня 2020 г.
- ^ Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (анг.). Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін (2021-06-28). Праверана 2021-07-08 г. Архіўная копія ад 2021-07-08 г.
- ^ Сцешык Я. Прапаганда нянавісці на дзяржаўным тэлебачанні, Белсат, 23 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Электронны зварот (форма для фізычных асобаў) // ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне», 2021 г. Праверана 19 кастрычніка 2021 г.
- Аналягавае тэлебачаньне «СТБ»(недаступная спасылка) // Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар