Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў
ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў. Разьмешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці[1].
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1961 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Ключавыя фігуры | Юры Чыж |
Прадукцыя | сылікатныя сьценавыя блёкі, вапна, пэнаполістырольныя пліты |
Матчына кампанія | «Трайпл» |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1958—1961 гадох быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод[2], раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасьці будматэрыялаў БССР (з 1957 году ўправы прамысловасьці будматэрыялаў СНГ(be) БССР)[3]. У 1961—1965 гадох Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўправе прамысловасьці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадох — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў. У 1991—1994 гадох камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасьці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаваньне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыйнае таварыства[3] (паводле іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыйнае таварыства ў 1990 годзе[2]).
Сучасны стан
рэдагавацьУ 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сьценавыя блёкі, пэнаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты[2].
У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групаю «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёну Юрыя Чыжа[4]. Пасьля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнэсу Чыжа й на экспарт, але заставалася стратным[5]. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл» і, сярод іншага, было праведзена аб’яднаньне адзьдзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належыла Чыжу, а абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group»[6].
23 ліпеня 2019 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»[7]. У лютым 2020 году Ўкраіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабэтонныя блёкі ААТ «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў»[8]. 7 красавіка 2020 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю[9]. У траўні 2020 году заяву аб прызнаньні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»[10].
Санкцыі ЕС
рэдагаваць23 сакавіка 2012 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) ўнёсла Юрыя Чыжа й ягоныя кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў, у Чорны сьпіс Эўразьвязу[11][12]. 6 кастрычніка 2015 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) скасаваў рашэньне Рады ЭЗ пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Чыжа й яго прадпрыемстваў[13][14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Открытое акционерное общество "Берёзовский комбинат силикатных изделий" (рас.)
- ^ а б в Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.
- ^ а б Открытое акционерное общество "Березовский комбинат силикатных изделий", г. Береза Брестской области (рас.)
- ^ «Трайпл» стал новым владельцем Березовского комбината силикатных изделий (рас.)
- ^ Кому достались остатки империи Чижа (рас.) Архіўная копія ад 2021-02-16 г.
- ^ Богатые тоже плачут: "Трайпл" затягивает пояса (рас.) Архіўная копія ад 2021-04-13 г.
- ^ Объявление №00042464, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (рас.)
- ^ Антидемпинговой пошлине быть: Украина перекрывает кислород белорусскому газобетону (рас.) Архіўная копія ад 2021-04-13 г.
- ^ Объявление №00051099, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (рас.)
- ^ "Трайпл" признал себя банкротом (рас.)
- ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (анг.)
- ^ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (рас.). TUT.BY (2012-03-25). Праверана 2012-03-25 г. Архіўная копія ад 2012-03-25 г.
- ^ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя. Наша Ніва (2015-10-6). Праверана 2015-10-06 г. Архіўная копія ад 2015-10-06 г.
- ^ ІК. Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага пасьпяховага бізнесмена Беларусі да арыштанта? «Радыё Свабода», 12.03.2016
Літаратура
рэдагаваць- Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.