Беларускі аўтамабільны завод

кампанія

Каардынаты: 54°6′4″ пн. ш. 28°19′42″ у. д. / 54.10111° пн. ш. 28.32833° у. д. / 54.10111; 28.32833

«Белару́скі аўтамабі́льны заво́д» — беларускі вытворца буйной кар’ернай тэхнікі, заснаваны ў верасьні 1948 году ў Жодзіне (Менская вобласьць).

«БелАЗ»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы БВФБ: 600038906
Дэвіз Штодзённы рух наперад
Заснаваная 28 верасьня 1948 (76 гадоў таму)
Заснавальнікі Вярхоўны Савет Беларускай ССР
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Жодзін (Менская вобласьць)
Адрас вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 4[1]
Ключавыя фігуры Пётар Пархомчык, Алег Сьцяпук, Аляксандар Ягораў[2]
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аліва, вагон, пагрузчык, прычэп, самазвал, цягач, шасі
Абарачэньне 979,906 млн рублёў (2018 год; $453,66 млн)
Апэрацыйны прыбытак 177,943 млн руб. (2018 год; $82,381 млн)
Чысты прыбытак 139,31 млн руб. (2018 год; $64,495 млн)
Лік супрацоўнікаў 13 082 (2019 год)[3]
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Белджы» (Барысаўскі раён), «Кавліцмаш» (Пінск), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ФК «Тарпэда-БелАЗ»
Аўдытар «Дэлойт і Туш» (Ангельшчына)

На 2019 год ААТ «БелАЗ» вырабляла кар’ерныя самазвалы грузападымальнасьцю ад 30 да 450 тонаў, тэхніку для забесьпячэньня вытворчага цыклю ў кар’ерах, машыны для падземных працаў, бульдозэры, пагрузчыкі і аэрадромныя цягачы. Займаў звыш 30% сусьветнага рынку кар’ерных самазвалаў і зьяўляўся найбольшым іх вытворцам у сьвеце. Вырабляў 550 відаў кар’ерных самаходаў, якія пастаўляў у 80 краінаў[4]. Пагатоў звыш 50% паставак прыпадала на Расею[5]. Лік самаходаў, якія працавалі пад таварным знакам «БелАЗ», складаў каля 20 000[6]. Прадпрыемства валодала вучэльняй з 6 клясамі відэатрэнажораў, дзе двойчы на год навучалі аўтасьлесараў і кіроўцаў самазвалаў[7].

На 2019 год ААТ «БелАЗ» выпускала:

  • 15 сямействаў кар’ерных самазвалаў «БелАЗ» — 6 зь іх падымальнасьцю ад 30 да 90 тонаў з гідрамэханічнай трансьмісіяй і 9 зь іх падымальнасьцю ад 90 да 450 тонаў з электрамэханічнай трансьмісіяй[8];
  • 3 віды самазвалаў «МаАЗ» павышанай праходнасьці — «МаАЗ-75041» падымальнасьцю 27 тонаў, 36-тоньнік «МаАЗ-7506» і 50-тоньнік «МаАЗ-75035»[9];
  • 4 віды франтальных пагрузчыкаў — «МаАЗ-40483» і «МаАЗ-40483-026» падымальнасьцю па 8 тонаў, «БелАЗ-7822» на 10 тонаў і «БелАЗ-7825» на 22 тоны[10];
  • шлакавозы «БелАЗ-7922» падымальнасьцю да 80 тонаў, цяжкавозы сямействаў «БелАЗ-7921» і «БелАЗ-7926» на 150 тонаў для мэталюргіі[11];
  • 6 сямействаў горных грузавікоў — паліваарашальныя «БелАЗ-7613» на 119 кубамэтраў і «БелАЗ-7647» на 32 кубамэтры, цягачы-буксіравальнікі «БелАЗ-7413» зь цягай да 160 тонаў, «БелАЗ-7430» на 260 тонаў, «БелАЗ-7447» на 42 тоны і «БелАЗ-7455» на 73 тоны[12];
  • 8 відаў адмысловых самаходаў — аэрадромныя цягачы «БелАЗ-74212» для самалётаў вагой да 260 тонаў і «БелАЗ-7427» на 600 тонаў, бэтонанасосы «МаАЗ-8901» на 250 мэтраў сумесі, бэтоназьмешвальнікі «МаАЗ-8403» абсягам 3 кубамэтры, кампактары «МаАЗ-4050», гідраўлічныя раздатачна-разьмеркавальныя стрэлы «СГРР-024» для падачы бэтоннай сумесі па 140 кубамэтраў/гадз., шасі «БелАЗ-7958» падымальнасьцю да 42 тонаў і электракары «ЭК-1.01» на 3 тоны[13];
  • 5 відаў чыгуначных грузавых вагонаў «Магілёўскага вагонабудаўнічага завода» — крытыя «11-9931» на 68 тонаў, 4-восевыя «12-9763» на 70 тонаў, бункерныя (хопэры) «19-9774» на 70,5 тоны для ўгнаеньняў і «19-9862» на 72,5 тоны для цэмэнту, плятформы «13-9832» для кантэйнэраў да 66,5 тоны і драўніны даўжынёй да 13 мэтраў[14];
  • 8 відаў падземных грузавікоў «МаАЗ» — пагрузачна-даставачныя «МаАЗ-4035» падымальнасьцю 6 тонаў, «МаАЗ-4055» на 9 тонаў і «МаАЗ-4075» падымальнасьцю 16 тонаў, шахтавыя «МаАЗ-6501» на 15 тонаў, «МаАЗ-7529» на 25 тонаў, «МаАЗ-7583» на 30 тонаў, «МаАЗ-7584» на 40 тонаў і «МаАЗ-7585» на 50 тонаў[15].

Спадарожна ААТ «БелАЗ» вырабляла:

  • трэнажоры кіраваньня кар’ерным самазвалам «ТВ-БелАЗ 75306»[16];
  • 29 відаў гаражнага абсталяваньня «БелАЗ», зь іх 25 відаў для рамонту кар’ерных самазвалаў, 2 віды для адмысловых грузавікоў і 2 віды агульнага прызначэньня[17];
  • 6 відаў змазачных аліваў «БелАЗ Г-Профі», у тым ліку 3 віды гідраўлічных, маторную і 2 віды трансьмісійных, а таксама 2 віды ахалоджвальных вадкасьцяў[18];
  • 9 відаў 1-восевых легкавых прычэпаў «БелАЗ», у тым ліку для квадрацыкла і лодкі[19];
  • 12 відаў аўтапрыналежнасьцяў, 18 відаў гімнастычных трэнажораў, 3 віды побытавых электрапрыладаў, у тым ліку абагравальнікі, сушылкі і шашлычніцы, а таксама 15 відаў мэблі[20] і 13 відаў ахоўнай працоўнай вопраткі;
  • 16 відаў побытавых прыладаў з плястмасы вытворасьці «Старадароскага мэханічнага завода»[21].

Даччыныя прадпрыемствы

рэдагаваць

На 2019 год ААТ «БелАЗ» мела ў складзе свайго холдынга 7 прадпрыемстваў Беларусі: ААТ «БелАЗ-Сэрвіс», ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць), «Кавліцмаш» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), ААТ «Кранавы завод» (Слуцак, 51% акцыяў), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» і ААТ «Старадароскі мэханічны завод»[22], а таксама «Першамайскі» сельскагаспадарчы вытворчы комплекс у аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёну[23].

Таксама ААТ «БелАЗ» валодала кантрольным пакетам акцыяў 17 прадпрыемстваў у 2 краінах Азіі, 1 краіне Паўднёвай Амэрыкі і 3 краінах Эўропы:

Спадарожна ААТ «БелАЗ» мела 3 сумесныя прадпрыемствы: ЗАТ «Белджы» у Барысаўскім раёне — 56,8% акцыяў, ТАА «Авік-БелАЗ кар’ерныя машыны» у Пэкіне (Кітай) — 50%, ТАА «БелАЗ-Энрыка здабывальнае абсталяваньне» у Мумбаі (Індыя). Урэшце ў Нямеччыне месьцілася залежнае ТАА «БелАЗ Эўропа» (Брэтэн, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг), дзе доля складала 30%[3].

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
БелАЗ-540 на паштовай марцы. СССР, 1971 год

11 верасьня 1946 году Вярхоўны Савет Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 137/308 аб будаўніцтве заводу тарфянога машынабудаваньня. У 1947 годзе завод пачалі будаваць каля чыгуначнай станцыі Жодзіна паводле распрацоўкі Белпрампраекту. У верасьні 1948 году адчынілі першыя заводзкія карпусы. У траўні 1950 году першым вырабам стала палі́вамыечная машына Д-298. У 1951 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў завод дарожнага і мэліяратыўных машынаў «Дармаш». На ім пачалі выпускаць дарожныя каткі, сьнегаачышчальнікі і дрэнажныя машыны. У 1958 годзе прадпрыемства атрымала назву «Беларускі аўтамабільны завод» («БелАЗ»). Першым выпушчаным на заводзе самазвалам стаў 25-тонны «МАЗ-525». У 1960 годзе выпусьцілі 1000-ы самазвал гэтай мадэлі і пачалі вырабляць «МАЗ-530» грузападымальнасьцю 40 тонаў. У 1961-м вырабілі 27-тонны кар’ерны самазвал «МАЗ-540». У 1963-м распрацавалі «МАЗ-548», сэрыйную вытворчасьць якога пачалі ў 1965 годзе. У 1968 годзе за яго распрацоўку 11 супрацоўнікаў завода атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. Адначасна выпусьцілі самазвал «БелАЗ-549» падымальнасьцю 75 тонаў. У 1975 годзе «БелАЗ» увайшоў у склад вытворчага аб’яднаньня «БелаўтаМАЗ». У 1977-м выпусьцілі самазвал «БелАЗ-7519» падымальнасьцю 110 тонаў. У 1978-м пачалі выраб аэрадромных цягачоў для буксаваньня самалётаў вагой да 100 тонаў. У 1982 годзе выпусьцілі самазвал «БелАЗ-75211» падымальнасьцю 170 тонаў. У 1983-м сабралі 1000-ы «БелАЗ-549». У 1990-м вырабілі самазвал падымальнасьцю 280 тонаў. У 1993 годзе «БелАЗ» выпусьціў звыш 14 000 кар’ерных самазвалаў для горнаруднай і будаўнічай прамысловасьці. У 1994 годзе завод стаў самастойным прадпрыемствам і пачаў выпускаць 55-тонны «БелАЗ-7555» з аўтаматычнай каробкай перадачаў і гідрамэханічнай трансьмісіяй. У 1995 годзе «БелАЗ» пераважна вырабляў кар’ерныя самазвалы падымальнасьцю 30, 42, 80, 120, 180 і 200 тонаў, а таксама шклавозы і аэрадромныя цягачы[24].

У 1996 годзе на «БелАЗе», які стаў вытворчым аб’яднаньнем (ВА), выпусьцілі 130-тоньнік «БелАЗ-75131» з электрамэханічнай трансьмісіяй. У 2001 годзе кіраўнік «БелАЗа» Павал Марыеў атрымаў званьне героя Беларусі. У 2004-м у склад ВА «БелАЗ» увайшоў «Магілёўскі аўтамабільны завод» («МаАЗ»). У 2005 годзе выпусьцілі 320-тоньнік «БелАЗ-75600». У 2007-м у склад ВА «БелАЗ» увайшло УП «Старадароскі мэханічны завод». У 2009-м далучылі ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»[25]. На 2009 год «БелАЗ» налічваў 12 000 супрацоўнікаў[26]. 29 сьнежня 2009 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Загад № 355 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «БелАЗ» у адкрытае акцыянэрнае таварыства (ААТ). 28 студзеня 2010 году «БелАЗ» атрымаў улік у якасьці ААТ. У 2009 годзе ў Карагандзе (Казахстан) стварылі сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ» для вырабу кар’ерных самазвалаў[27]. У 2010 годзе выручка «БелАЗа» склала 2 009,2 млрд рублёў ($671,1 млн), апэрацыйны прыбытак — 353,7 млрд руб. ($118,2 млн), чысты прыбытак — 217,3 млрд руб. (72,6 млн). У 2010 годзе «БелАЗ» 360-тоньнік «БелАЗ-75601». У 2011 годзе «БелАЗ» улучыў у свой холдынг пінскі завод «Кавліцмаш» (Берасьцейская вобласьць) і заняў 33% сусьветнага рынку вялікагрузных аўтамабіляў[28]. 18 верасьня 2012 году Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь зацьведзіла Загад № 671 аб пераўтварэньні ВА «БелАЗ» у холдынг. 25 верасьня 2012 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь улучыла яго за № 52 у Дзяржаўны рэестар холдынгаў[3].

Цягам 2012 году да холдынга далучылі ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня». У 2012 годзе «БелАЗ» паставіў каля 70% вырабаў у Расею. Яшчэ 239 самазвалаў або 14% вырабаў паставілі ў краіны Сярэдняй Азіі і Ўкраіну. Пагатоў пастаўкі ва Ўзбэкістан вырасьлі 3-кратна да 92 кар’ерных самазвалаў. Зь іх 49 паставілі на «Наваійскі горна-мэталюргічны камбінат». У Казахстан паставілі вырабы на $26,6 млн. На кастрычнік 2013 году прадпрыемствы Расеі выкарыстоўвалі каля 10 0000 самазвалаў «БелАЗ». Для іх рамонту ў Расеі працавала некалькі павераных майстэрняў. Найбольшымі пакупнікамі ў Расеі былі: ААТ «Кузбасразрэзвугаль» (Кемерава), «Сібірскі дзелавы саюз(ru)» (Кемерава), «Мечал» (Масква), «Сібірская вугальная энэргетычная кампанія» (Масква), «Поўначсталь» (Чарапавец, Валагодзкая вобласьць) і «Расейскі вугаль» (Масква). Пагатоў «Лебядзінскі горнаўзбагачальны камбінат» (Губкін) у Белгародзкай вобласьці выкарыстоўваў звыш 30 самазвалаў «БелАЗ-75131» падымальнасьцю па 130 тонаў. На 180 прадпрыемствах Украіны выкарыстоўвалі звыш 2000 самазвалаў «БелАЗ» грузападымальнасьцю 30—130 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ва Ўкраіне былі 4 жалезарудныя горнаўзбагачальныя камбінаты ў Крывым Рогу (Днепрапятроўская вобласьць): Інгулецкі(uk), Паўночны, Цэнтральны і Паўднёвы. У Казахстане працавала 845 самазвалаў «БелАЗ» падымальнасьцю ад 30 да 220 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ў Казахстане былі: «Казахмыс»(be) (Караганда), «Эўразійская карпарацыя прыродных рэсурсаў» (Астана), «Казхром» (Актабе), АТ «Казцынк» (Аскемен) і ТАА «Волат-Камір». 25 верасьня 2013 году «БелАЗ» выпусьціў наймагутнейшы ў сьвеце самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасьцю 450 тонаў, які патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Да канца 2013 году 4 такія кар’ерныя самазвалы паставілі ў Кузьнецкі вугальны басэйн(ru) Расеі (Кемераўская вобласьць)[27].

8 кастрычніка 2013 году адчынілі новы корпус звышцяжкіх машынаў. У 2014-м выпусьцілі 5000-ы «БелАЗ-7547» падымальнасьцю 45 тонаў[29]. На пачатку 2015 году на выпрабаваньнях прадставілі бесьпілётны кар’ерны самазвал «БелАЗ-75131» грузападымальнасьцю 130 тонаў, які рухаўся па зададзеным маршруце пры дапамозе Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП)[30]. У сьнежні 2015 году ўвялі ў дзеяньне новую фарбавальню для дэталяў самазвалаў, якую вырабіла італьянскае АТ «Імэль» (Кадройпа, рэгіён Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія). 29 красавіка 2015 году выпусьцілі 1000-ы «БелАЗ-7530» падымальнасьцю 220 тонаў. 23 верасьня 2016 году запусьцілі новы корпус аддзелкі. У 2019 годзе да холдынга далучылі ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць)[29]. 28 сьнежня 2021 году на выпрабавальным палігоне прадставілі ў працы электрасамазвал «БелАЗ-7558Е» грузападымальнасьцю 90 тонаў на цягавых акумулятарных батарэях[31].

Кіраўнікі

рэдагаваць

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як «крыніца значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» й адказны за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці[33][34]. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) пазначыла, што ААТ дала свае памяшканьні й абсталяваньне для правядзеньня палітычнай акцыі ў падтрымку рэжыму, а супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў забастоўках і мірных акцыях пратэсту, палохала і пагражала ім звальненьнямі, напрыклад, група людзей была зачыненая ў памяшканьні, каб не дапусьціць яе далучэньня да іншых удзельнікаў акцыі, у той час як кіраўніцтва кампаніі прадставіла СМІ забастоўку як працоўны сход[33]. Таксама завод ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[35][36], Швайцарыя[37][38]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[39].

24 сакавіка 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры супраць Беларускага аўтамабільнага заводу ды ягонага дырэктара Сяргея Нікіфаровіча[40]. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць «БелАЗу», «БелАЗ-сэрвісу», Старадароскага мэханічнага заводу, «Кузьлітмашу», Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу[41].

Рэакцыя на санкцыі

рэдагаваць

У адказ на санкцыі сваё супрацоўніцтва з ААТ «БелАЗ» спынілі «Rolls-Royce plc(uk)», «Becker Group» і яго дыстрыбутар «Geramatic OY», «Danfoss(pl)», «Liebherr(uk)», «Yokohama Rubber Company(uk)»[42][43].

Паводле сумеснага журналісцкага расследаваньня OCCRP, Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be) і Siena, пасьля ўвядзеньня эўрапейскіх санкцый супраць БелАЗу экспарт яго прадукцыі ў Чылі праводзіўся празь беларускую лагістычную фірму, якая кантралюецца грамадзянінам Летувы[44].

  1. ^ Кантакты (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  2. ^ Каманда кіраваньня (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  3. ^ а б в г Алег Сьцяпук, А.І. Сьцепанеева. Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2018 год (рас.) // ААТ «БелАЗ», 20 чэрвеня 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  4. ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  5. ^ Спажыўцы (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  6. ^ Сэрвіснае абслугоўваньне (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  7. ^ Падрыхтоўка пэрсаналу (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  8. ^ Кар’ерныя самазвалы (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  9. ^ Самазвалы павышанай праходнасьці (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  10. ^ Пагрузчыкі бульдозэры (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  11. ^ Машыны для мэталюргічных прадпрыемстваў (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  12. ^ Машыны для абслугоўваньня горна-транспартных працаў (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  13. ^ Машыны адмысловага прызначэньня (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  14. ^ Грузавы рухомы склад (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  15. ^ Машыны для падземных працаў (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  16. ^ Трэнажор кіраваньня (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  17. ^ Гаражнае абсталяваньне (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  18. ^ Смазачныя матэрыялы «БелАЗ Г-Профі» для тэхнікі «БелАЗ» (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  19. ^ Аўтапрычэпы (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  20. ^ Тавары народнага спажываньня (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  21. ^ Прадукцыя ААТ «Старадароскі мэханічны завод» (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  22. ^ Філіі кампаніі і прадпрыемствы холдынга (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  23. ^ Прадпрыемствы холдынга (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  24. ^ Алег Рукцяшэль. Беларускі аўтамабільны завод // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 437-438. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  25. ^ Сяргей Протас. Важкія пэрспэктывы Беларускага аўтамабільнага завода // Зьвязда : газэта. — 18 сьнежня 2010. — № 249 (26856). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  26. ^ Надзея Радзівон. БелАЗ у сьнежні-студзені гатовы паставіць у Таджыкістан 150 кар’ерных самазвалаў на $22 млн // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 лістапада 2009 г. Праверана 27 лістапада 2011 г.
  27. ^ а б Уладзіслаў Соўпель. Аўтамабільнага волата паважаюць усюды // Зьвязда. — 24 кастрычніка 2013. — № 201 (27566). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  28. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Навука павінная працаваць на нашую эканоміку // Зьвязда. — 17 студзеня 2012. — № 9 (27124). — С. 1-6. — ISSN 1990-763x.
  29. ^ а б Гісторыя (рас.) // ААТ «БелАЗ», 2019 г. Праверана 17 кастрычніка 2019 г.
  30. ^ Бесьпілётныя аўтамабілі: што распрацаваў «Гугл», а што — «БелАЗ» // Газэта «Наша ніва», 23 траўня 2016 г. Праверана 27 ліпеня 2023 г.
  31. ^ Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасьцю і навінкамі тэхнікі «БелАЗ» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 28 сьнежня 2021 г. Праверана 26 ліпеня 2023 г.
  32. ^ «БелАЗ» выпусьціў пяцітысячны кар'ерны самазвал // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 23 чэрвеня 2023 г. Праверана 23 чэрвеня 2023 г.
  33. ^ а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Афіцыйны часопіс Эўрапейскага Зьвязу(uk), 21.06.2021
  34. ^ RFE/RL. (2021-06-25) In Photos: What EU Sanctions Against Belarus Look Like (анг.). Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаПраверана 2021-08-14 г. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  35. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  36. ^ Entire Economic Spheres Can Be Paralised in Belarus (анг.). Хартыя’97 (2021-08-12). Архіўная копія ад 2021-08-12 г.
  37. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  38. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. August 2021 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 7 und 8 (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-08-11). Праверана 2021-08-15 г. Архіўная копія ад 2021-08-15 г.
  39. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  40. ^ Самалёт Лукашэнкі трапіў пад санкцыі ЗША Новы час
  41. ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
  42. ^ Rolls Royce Ends Cooperation With BelAZ - Хартыя’97, 30 June 2021
  43. ^ Four groups of major foreign companies cease cooperation with BelAZ and BMZ (анг.). Белсат (2021-06-26). Праверана 2021-08-14 г. Архіўная копія ад 2021-08-03 г.
  44. ^ Бывший тюремщик из Литвы пошел на сделку в миллион долларов с находящимся под санкциями белорусским БелАЗом (рас.) OCCRP

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць