Анатоль Куляшоў
Анато́ль Ні́лавіч Куляшо́ў (нар. 25 ліпеня 1959 году ў горадзе Алі‑Байрамлы ў Азэрбайджанскай ССР) — беларускі палітык, міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (2 чэрвеня 2009 — 11 траўня 2012). Генэрал-лейтэнант міліцыі.
Анатоль Куляшоў | |
Міністар унутраных справаў Беларусі | |
---|---|
2 чэрвеня 2009 — 11 траўня 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Уладзімер Навумаў |
Наступнік: | Ігар Шуневіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 ліпеня 1959 (65 гадоў) Алі-Байрамлы (цяпер Шырван), Азэрбайджанская ССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Куляшоў.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскую школу МУС СССР (1986) і Акадэмію МУС СССР (1992).
У органах унутраных справаў з 1980 году. З 8 траўня 2001 году быў начальнікам упраўленьня ўнутраных справаў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту[1]. 2 чэрвеня 2003 году стаў начальнікам упраўленьня ўнутраных справаў Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[2].
29 жніўня 2008 году быў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 5 сьнежня таго ж году, пасьля адстаўкі Аляксандра Шчуркі, заняў пасаду першага намесьніка міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь й начальніка крымінальнай міліцыі Рэспублікі Беларусь.
6 красавіка 2009 году быў прызначаны в.а. міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь. 2 чэрвеня 2009 году быў прызначаны міністрам[3].
28 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].
11 траўня 2012 году Аляксандар Лукашэнка сваім указам адправіў у адстаўку Анатоля Куляшова і прызначыў на ягонае месца Ігара Шуневіча, які да гэтага служыў у КДБ[5].
Санкцыі ЭЗ
рэдагаваць2 лютага 2011 году трапіў у Чорны сьпіс ЭЗ[6]. У абгрунтаваньні Эўрапейскай рады(be) было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскае супольнасьці ў Беларусі і як міністар унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ды праявілі гонар за гэтую адказнасьць[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 мая 2001 г. №244 «О назначении А.Н.Кулешова начальником управления внутренних дел Гомельского облисполкома» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2003 г. №281 «О назначении А.Н.Кулешова начальником главного управления внутренних дел Минского горисполкома»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. № 280 «О назначении А.Н.Кулешова Министром внутренних дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 28 мая 2007 г. №569-ПСР3 «О награждении А.Н.Кулешова Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Александр Лукашенко освободил Анатолия Кулешова от должности Министра внутренних дел (рас.)
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
- Афіцыйная біяграфія на старонцы Міністэрства Ўнутраных Справаў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)