Юры Чыж (нар. 28 сакавіка 1963 году, Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі. Паводле некаторых ацэнак — другі паводле багацьця чалавек у краіне, саступае першае месца Ўладзімеру Пефціеву[1].

Юры Чыж
Імя пры нараджэньні Юры Аляксандравіч Чыж
Род дзейнасьці прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1963 (57 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Занятак прадпрымальнік
Бацька Аляксандар Чыж
Маці Вера Пятроўна Чыж (пам. 2012)
Жонка Сьвятлана Чыж
Дзеці 2 сыны: Сяргей (нар. 1988), дачка
Узнагароды
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Сайт www.triple.by
Дадаткова Заснавальнік (1992), кіраўнік і ўласьнік ТАА «Трайпл»

Раньняе жыцьцёРэдагаваць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Быў малодшым з 6 сыноў. Бацька быў праваслаўным. Маці — баптысткай. Старэйшыя браты — Уладзімер, Яўген (пам. 2010), Віктар, Аляксандар і Анатоль. Найстарэйшы брат Уладзімер працаваў старшынём мясцовага калгасу, затым кіраўніком Маларыцкай фабрыкі па сушцы гародніны. Аляксандар і Анатоль кіравалі бярозаўскім прадпрыемствам «Варыянт», што вырабляла вокны і дзьверы з алюміну і драўніны[2].

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля навучаньня па разьмеркаваньні трапіў на трактарны завод, дзе працаваў цягам наступных некалькіх гадоў і даслужыўся да начальніка энэргаслужбы корпусу[3].

Прадпрымальніцкая дзейнасьцьРэдагаваць

У лістападзе 1992 году Юры Чыж заснаваў кампанію «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам і вытворчасьцю будаўнічых матэрыялаў. Цягам наступных гадоў у структуру ягонага бізнэсу ўвайшлі прадпрыемствы па вытворчасьці безалькагольных напояў («АкваТрайпл»), рэстаран-бровар «Ракаўскі бровар». Сама ААТ «Трайпл» спэцыялізуецца на будаўніцтве, вытворчасьці алюмініевых канструкцыяў, транспарце і інш.[3]

У 1999 годзе Чыж увайшоў у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце Беларусі.

23 сакавіка 2012 году прадпрымальнік быў уключаны ў сьпіс неўязных у краіны ЭЗ, як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі[4]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа і ягоных актываў былі зьнятыя[5].

Грамадзкая дзейнасьцьРэдагаваць

Юры Чыж — кіраўнік ЗАТ «ФК Дынама-Менск». З 2008 году зьяўляецца старшынём Беларускай фэдэрацыі барацьбы.

20 чэрвеня 2013 году ўказам № 279 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Ю. Чыжа ордэнам Айчыны III ступені[6].

Сям’яРэдагаваць

Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць