Уладзімер Уладзімеравіч Навумаў
Уладзі́мер Уладзіме́равіч Наву́маў (нарадзіўся 7 лютага 1956, Смаленск) — міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь (25 верасьня 2000 — 6 красавіка 2009).
Уладзімер Навумаў лац. Uładzimier Navumaŭ | |
Міністар унутраных справаў Беларусі | |
---|---|
25 верасьня 2000 — 6 красавіка 2009 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік | Юры Сівакоў |
Наступнік | Анатоль Куляшоў |
Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта | |
1 студзеня 1999 — 25 верасьня 2000 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Наступнік | Генадзь Нявыглас |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 7 лютага 1956 (69 гадоў) Смаленск, СССР |
Адукацыя | Менская вышэйшая школа МУС СССР |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 7 лютага 1956 году ў Смаленску. Скончыў Менскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных справаў СССР (1986). З 1974 па 1976 год праходзіў службу ва Ўзброеных сілах.
З 1976 году служыў у палку міліцыі кіраваньня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкама, займаў шэраг камандных пасад у патрульна-паставой службе Галоўнага кіраваньня ўнутраных справаў гораду Менск. У 1991—1997 гадах узначальваў атрад міліцыі асаблівага прызначэньня МУС Беларусі. З 1997 па 1999 год быў камандзірам спэцыяльнага падпадзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз».
Са студзеня 1999 году па верасень 2000 году займаў пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Беларусі. 25 верасьня 2000 году ўказам прэзыдэнта № 510 прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, 27 лістапада 2001 году абраны прэзыдэнтам Беларускай фэдэрацыі хакея (заняў месца Юрыя Бародзіча).
24 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта №531 паўторна прызначаны міністрам унутраных справаў Рэспублікі Беларусь.
6 красавіка 2009 году Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава па стане здароўя. Да прызначэньня прэзыдэнтам Беларусі новага кіраўніка МУС часова выконваць пасаду міністра ўнутраных справаў будзе генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў[1].
Крытыка
рэдагавацьУ красавіку 2006 году па падазрэньнях ва ўдзеле ў фальсыфікацыях прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімеру Навумаву быў забаронены ўезд у ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў) і краіны Эўразьвязу (чорны сьпіс Эўразьвязу), а яго фінансавыя актывы былі замарожаныя.
13 кастрычніка 2008 году міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на паседжаньні ў Люксэмбургу прыпынілі на паўгоду дзеяньне забароны на ўезд у краіны зьвяза прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка і «некаторых яго набліжаных». Санкцыі супраць міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава засталіся ў сіле[2].
Таксама Навумаў знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі[3] ды Швайцарыі[4].
Паводле журналісцкага расследаваньня, выпушчанага ў лістападзе 2024 году, Навумаву належыць 75 % зарэгістраванай у Маскве кампаніі «Зорка Фуд», якая гандлюе збожжам у акупаваным Марыюпалі[5].
Чыны і званьні
рэдагаваць- Генэрал-лейтэнант
Узнагароды
рэдагавацьМае ўрадавыя ўзнагароды. Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, мэдалямі.
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае сына і дачку.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Александр Лукашенко принял отставку Министра внутренних дел Владимира Наумова (рас.)
- ^ У "чорным спісе" ЕС засталіся Навумаў, Паўлічэнка, Шэйман і Сівакоў Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Как самый зловещий лукашенковский экс-министр становится одним из крупнейших бизнесменов оккупированного Мариуполя