Алег Сьліжэўскі

беларускі дзяржаўны дзяяч


Але́г Леані́давіч Сьліжэ́ўскі (нар. 16 верасьня 1972, Горадня, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2007 году). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.

Алег Сьліжэўскі
лац. Aleh Śližeŭski
5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
13 сьнежня 2011 — 18 кастрычніка 2021
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік Віктар Галаванаў
Наступнік Сяргей Хаменка
Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу
3 верасьня 2010 — 13 верасьня 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 жніўня 1972 (52 гады)
Горадня, Беларуская ССР, СССР
АдукацыяГарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1998, магістратура 1999), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2005, асьпірантура), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2012)
Бацька Леанід Сьліжэўскі
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1990—1992 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасьць пачаў на гарадзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са сьнежня 1996 году да сакавіка 1999 году — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёну Горадні. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». Ад сакавіка 1999 году да лістапада 2002 году — галоўны спэцыяліст, затым намесьнік начальніка аддзелу арганізацыйнага забесьпячэньня дзейнасьці судоў управы юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкаму. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Ад лістапада 2002 году да верасьня 2010 году — начальнік аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў, затым начальнік кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2007 году — сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ад 3 верасьня 2010 году да 13 сьнежня 2011 году — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу[1].

13 сьнежня 2011 году прызначаны пятым міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне»[2]. 1 сьнежня 2017 году на прапанову міністра Сьліжэўскага скасавалі абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня[3].

18 кастрычніка 2021 году новым міністрам юстыцыі прызначаны Сяргей Хаменка[4].

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

рэдагаваць

Сьліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка Чорнага сьпісу Эўразьвязу: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[5] як кіраўнік аддзелу грамадзскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі, прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік аддзелу грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі й чалец ЦВК[6].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці міністра юстыцыі, чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзелу грамадзскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў[7][8]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі й згодна з кантролем, які ён ажыцьцяўляе над судоваю сыстэмаю, Сьліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі(be) шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[8]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[9].

31 жніўня 2020 году Сьліжэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў[10]. Восеньню 2020 году Сьліжэўскага як чальца ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу (за парушэньне выбарчага працэсу, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці й празрыстасьці, фальсыфікацыю вынікаў выбараў[11]), а таксама ў санкцыйныя сьпісы Канады[12], Вялікабрытаніі[13], Швайцарыі[14][15]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[16].

Таксама Сьліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году зь лютага 2007 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты[17][18].

  1. ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Сьліжэўскі Алег Леанідавіч // Партал «Профіль Беларусі» (Цэнтар Астрагорскага), 16 красавіка 2016 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  3. ^ У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня // Эўрарадыё, 1 сьнежня 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 г. № 398 «О С. Н. Хоменко»
  5. ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  6. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  7. ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  8. ^ а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  9. ^ Денис Лавникевич. (2016-02-15) Батьке простили старые грехи (рас.). Газета.Ru(uk)Праверана 2021-09-10 г.
  10. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  11. ^ Official Journal of the European Union L 319 I/1 (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г. Архіўная копія ад 2020-12-24 г.
  12. ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en).
  13. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  14. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  15. ^ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (рас.). TUT.BY (2020-12-11). Праверана 2020-12-25 г.
  16. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  17. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  18. ^ Treasury Targets Destabilizing Belarusian Officials (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2007-02-27). Праверана 2021-09-17 г. Архіўная копія ад 2021-09-17 г.