Аляксандар Радзькоў

Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзько́ў (нарадзіўся 1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, пэдагог. Уваходзіць у Чорны сьпіс Эўразьвязу.

Аляксандар Радзькоў
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — 20 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Натальля Пяткевіч
Наступнік: Мікалай Снапкоў
Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь
6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Пётар Брыгадзін
Наступнік: Сяргей Маскевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 ліпеня 1951(1951-07-01) (73 гады)
в. Вотня Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР
Партыя:
  • Белая Русь[d]
Дзеці: Юлія Пярцова[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

рэдагаваць

У 1973 скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізыка і матэматыка». У 1974—1997 працаваў у Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце на пасадах ад асыстэнта катэдры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Актывізацыя навучаньня матэматыцы студэнтаў першага курса пэдагагічнага вну: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (пэдагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставаньня ў сыстэме непарыўнага навучаньня матэматыцы» (пэдагагічныя навукі)[1]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010 — міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 28 сьнежня 2010 году — першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].

20 сьнежня 2014 прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі[3]. 19 мая 2015 году звольнены з гэтай пасады па стане здароўя[4].

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

рэдагаваць

У траўні 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду й ЗША як частка сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў[5][6]. Ты я ж санкцыі былі прыменены да яго й пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году[7].

Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, былога міністра адукацы ён зачыніў Эўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт, загадаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым[8][9]. Таксама Аляксандар Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсыфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[8][9].

Званьні й узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку», 31 сьнежня 1998 году й 3 красавіка 2006 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[10][11]. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.

  • Алгебра и теория чисел: Атлас для самостоят. работы: Учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей пед. ин-тов / А. М. Радьков, Б. Д. Чеботаревский.. — Мн.: Выш. шк., 1992. — 286 с. — ISBN 5-339-00795-2
  • Лікі ды функцыі ў тэстах: Вучэб.-метад. дапаможнік / А. У. Кравец, А. М. Радзькоў. — Мн.: Скакун, 2000. — 188 с. — ISBN 985-6235-19-7

Аляксандар Радзькоў зьяўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

  1. ^ Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.
  2. ^ Загад Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 28 декабря 2010 г. № 700 «О назначении А. М. Радькова»(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Аляксандр Радзькоў назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Лукашенко уволил Радькова по состоянию здоровья TUT.BY
  5. ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  6. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  7. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11).
  8. ^ а б COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  9. ^ а б EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  10. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. №2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»  (рас.)
  11. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. №447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць