Вадзім Гігін
Вадзі́м Францавіч Гі́гін[1] (нар. 21 кастрычніка 1977 году) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, праварадыкальны прарасейскі публіцыст, тэлевядоўца, дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навукаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат гістарычных навук.
Вадзім Францавіч Гігін | |
Кіраўнік Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ | |
---|---|
2006 — 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 кастрычніка 1977 (45 гадоў) Менск, Беларусь |
Адукацыя: | гістарычны факультэт БДУ |
Узнагароды: |
Мэдаль Францішка Скарыны (2012) |
БіяграфіяРэдагаваць
Скончыў гістарычны факультэт БДУ, працаваў у прэс-службе генэральнай пракуратуры (падначалены Юрыя Азаронка). Выкладаў гісторую ў некалькіх менскіх ВНУ. У 2006—2008 гадах быў першым сакратаром Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. З 2008 па 2016 гг. быў галоўным рэдактарам часопісу «Беларуская думка». 10 лістапада 2017 году адзначыў на «круглым стале» ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі: «калі я прыйшоў рэдактарам у «Беларускую думку» ў 2007 годзе, то мы ўвялі такую практыку: за беларускамоўныя матэрыялы плацілі ганарары на 10 % большыя»[2].Кіраўніцтва Беларусі ў 2012 годзе ўручыла В. Гігіну Мэдаль Францішка Скарыны[3]. Вядзе ток-шоў «Дело принципа» на тэлеканале АНТ.
Санкцыі ЭЗРэдагаваць
У пачатку 2011 году Гігін разам зь некалькімі іншымі галоўнымі рэдактарамі і ўплывовымі журналістамі беларускіх афіцыйных СМІ быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з адказных за прапагандысцкае суправаджэньне рэпрэсій супраць дэманстрантаў і актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г.[4]. Галоўны рэдактар «Белорускай думкі» ў рашэньні Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, што падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be), якія сыстэматычна асьвятляюцца ў нэгатыўнай і зьневажальнай форме з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі[1]. Але забарона ўезд у ЭЗ была зьнятая ў 2016 годзе.
Прапагандысцкая дзейнасьць, крытыкаРэдагаваць
Крытыкуецца за скрайняе русафільства[5]. Неаднаразова публікаваўся ў нацыяналістычных расейскіх рэсурсах і ўдзельнічаў у мерапрыемствах праварадыкальнай прорасейскай, у тым ліку антысэміцкай, накіраванасьці[6][7], а таксама публічна апраўдваў дзеяньні Расеі падчас акупацыі і анэксіі Крыму[8]. Займаўся дыскрэдытацыяй і ачарненьнем беларускіх нацыянальных сымбаляў і дзеячоў беларускай дыяспары[9].
Абвінавачваўся ў распальваньні міжканфэсійнай варожасьці за фільм пра Берасьцейскую унію (паказаны 21 чэрвеня 2008 году на Першым нацыянальным канале як частка цыклю «Летапіс часоў»), аўтарам ідэі і сцэнару якога выступіў. Беларускія вернікі накіравалі калектыўныя лісты да кіраўніцтва Першага нацыянальнага каналу Белтэлерадыёкампаніі і Ўпаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Паводле зваротаў вернікаў, у фільме «пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Ўніяцкай царквы і яе дзейнасьць».[10]
Публічныя выказваньніРэдагаваць
Вядомая ягоная заява датычна беларуска-расейскіх дачыненьняў:[11]
Наш кіраўнік дзяржавы і ўвогуле большасьць грамадзянаў нашай краіны так лічаць: па сутнасьці, мы адзін народ – ня проста адна сям'я, а адзін народ.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Наш глава государства и, в общем-то, большинство граждан нашей страны так считают: по сути, мы один народ — не просто одна семья, а один народ. |
||
—Судите сами: Великая и Белая, Первый канал, 18 июня 2009 г. |
На пасадзе кіраўніка менскага БРСМ здабыў сабе вядомасьць[12] заявай пра сымпатыі да Мураўёва-вешальніка ў інтэрвію газэце «Знамя юности»:
Можа, некалькі нестандартны выбар, але мне заўсёды імпанаваў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, які больш вядомы тым, што здушыў паўстаньне 1863 года. Але я добра вывучыў яго біяграфію. Гэта выбітны чалавек, адміністратар, кіраўнік, які можа служыць прыкладам для любога дзяржаўнага дзеяча.
Арыгінальны тэкст (рас.)
Может, несколько нестандартный выбор, но мне всегда импонировал виленский генерал-губернатор Михаил Николаевич Муравьев, который больше известен тем, что подавил восстание 1863 года. Но я хорошо изучил его биографию. Это удивительный человек, администратор, управленец, который может служить примером для любого государственного деятеля. |
||
Таксама вядомы сваімі сьцьвярджэньнямі пра барацьбу беларусаў супраць Вялікага Княства Літоўскага.[13] У прыватнасьці, на пытаньне журналіста «Зьвязды» пра надзённыя для яго праблемы даў наступны адказ:
Напрыклад, некаторыя тэндэнцыі ідэалізацыі перыяду існавання Вялікага княства Літоўскага. Я лічу, што ідэалізацыя і нават міфалагізацыя дадзенага гістарычнага перыяду можа прывесці да пэўнага перакосу нашай ідэалагічнай канцэпцыі. ВКЛ не было беларускай дзяржавай са сваёй ідэалогіяй. Не ўсё там было проста, не ў такім добрым становішчы знаходзіўся тады беларускі народ. Беларусы на працягу стагоддзяў вялі барацьбу супраць княства Літоўскага. Маё стаўленне да тагачасных падзей вельмі крытычнае, і я не магу сказаць, што гэта адзін з найлепшых перыядаў у гісторыі Беларусі. Свой погляд нікому не навязваю, таму прапаную на старонках часопіса дыскусію па тэме. | ||
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012
- ^ Людміла Рублеўская. Жывая спадчына (Лёс беларускай мовы павінен стаць агульным клопатам для ўсяго грамадзтва) // Беларусь сёньня : газэта. — 11 лістапада 2017. — № 25353. — ISSN 1991-2978.
- ^ Прапагандыст Вадзім Гігін атрымаў медаль Скарыны — Эўрарадыё, 06/01/2012
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ Інтэрв’ю(недаступная спасылка) Андрэа Рыгоні «Беларускай думцы» // Arche, 27 чэрвеня 2009 г.
- ^ Галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» рэспэктабэльны Вадзім Гігін на пачатку кар’еры ўдзельнічаў у адных канфэрэнцыях з чарнасоценцамі, мэты якіх апісваліся так: «необходим тотальный демонтаж жидовской демократии, как отвратительной, жестокой и циничной формы геноцида русского народа (…) В значительной степени США — это колония Израиля, управляемая извне международной жидовской мафией. Значит, если мы хотим выжить, нам в России надо освободиться от той жидовской диктатуры, которая мешает Русскому народу возродить своё былое духовное и державное величие. И начать надо с разрушения её духовных основ — основ русофобии и христо бокрчества. То есть с гласного, публичного и детального разоблачения талмудического иудаизма — этой религии ненависти, источника еврейского религиозного фашизма и нацизма, одной из худших, жесточайших форм сатанизма». Канец цытаты. — Белы легіён: дык дзе экстрэмізм? — Наша Ніва, 16.04.2017
- ^ Дэкан факультэта філасофіі БДУ браў удзел у святкаванні «Дня народзінаў» чарнасоценскага сайта — Наша Ніва, 23.09.2016
- ^ Дзяніс Івашын. Праваднікі «русского мира». Частка 3 — Новы Час, 20-07-2020
- ^ Компетентный вторник: эксперты о формах и методах противостояния героизации нацизма [Кампэтэнтны аўторак: экспэрты пра формы і мэтады супрацьстаяньня гераізацыі нацызму] // СБ. Беларусь сегодня, 1 чэрвеня 2021 г. (на расейскай мове)
- ^ Ігар Бараноўскі. Прыкры фільм пра Унію(недаступная спасылка) // Царква. № 3 (58), 2008 г.
- ^ Судите сами: Великая и Белая, Первый канал, 18 июня 2009 г.
- ^ Панкавец З. Новы рэдактар «Беларускай думкі» захапляецца Мураўёвым-Вешальнікам // Наша Ніва, 15 лютага 2008 г.
- ^ Алесь Канюціч. Бээрэсэмавец з валянцінкай. Альбо Вадзім Гігін супраць ВКЛ(недаступная спасылка), SvabodaBY.net
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Вадзім Гігін У пошуках самаідэнтычнасьці // Беларуская думка. — 2010. — № 8. — С. 100-105. — ISSN 0023-3102.