Альбэрт Капыціч

беларускі футбаліст

Альбэ́рт Капы́ціч (нар. 12 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Альбэрт Капыціч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 2002(2002-06-12)[1] (22 гады)
Рост 179 см
Вага 67 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Нёман Горадня 2 (0)
2022—2023 Смаргонь 29 (5)
2024—4 Смаргонь 20 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец СДЮШАР «Белкард». Юнаком трапіў у Акадэмію АБФФ, а ў 2018 годзе далучыўся да гарадзенскага «Нёмана», дзе спачатку гуляў за юнацкую каманду, а зь лета 2019 году пачаў выступаць за дубль. Улетку 2021 году пачаў прыцягвацца да першай каманды «Нёмана». 22 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы зь «Менскам» (4:0). У далейшым працягваў зьяўляцца на лаўцы запасных асноўнай каманды.

У лютым 2022 году праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[2]. Замацаваўся ў асноўным складзе, дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2023 году арэнда была падоўжаная[3]. У пачатку 2024 году стаў гульцом «Смаргоні», склаўшы дамову на сталай аснове.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць