Уладзіслаў Далідовіч

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Далідовіч (нар. 1 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Уладзіслаў Далідовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 2004(2004-09-01)[1] (19 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Вікторыя 15 (8)
2022—2023 Энэргетык-БДУ 2 (0)
2024—4 Смаргонь

Кар’ера рэдагаваць

У юнацтве займаўся футболам у акадэміях клюбаў «Смалявічы» і «Менск». Пазьней перабраўся ў Акадэмію АБФФ. У траўня 2021 году гулец далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі». У верасьні 2021 году футбаліст вярнуўся ў Акадэмію АБФФ. У ліпені 2022 году нападнік далучыўся да «Энэргетыка»-БДУ[2]. У сталічным клюбе пачаў выступаць за дублюючы склад. У пачатку 2023 году быў пераведзены ў асноўную каманду клюбу[3]. Дэбютаваў за клюб 30 красавіка 2023 года ў матчы супраць «Гомля», зьявіўшыся на замену на 65-й хвіліне. Агулам за сэзон зьявіўся толькі ў двух матчах, але ўсьцяж працягваў выступаць за дублюючы склад. У сакавіку 2024 году нападнік прыяднаўся да «Смаргоні» на правах свабоднага агента[4].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць