Павал Селязьнёў

беларускі футбаліст

Павал Сяргеевіч Селязьнёў (нар. 11 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні».

Павал Селязьнёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 2000(2000-06-11)[1] (24 гады)
Рост 175 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Арсэнал Койданаў 33 (2)
2022 Ліда 11 (1)
2023—4 Смаргонь 34 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец «Менску». У 2017 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2018—2019 гадах гуляў за «Менск» у Юніёрскай лізе УЭФА, таксама з 2018 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 28 ліпеня 2019 году дэбютаваў за «Менск» у матчы Кубка Беларусі супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У пачатку 2020 году пачаў трэнавацца з койданаўскім «Арсэналам» і ў красавіку склаў працоўную дамову з клюбам. У койданаўскай камандзе ня меў трывалага месца ў складзе, пераважна выходзіў на замену. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог «Арсэналу» выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага тура супраць «Гомлю» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў пераважна выходзіць на замену.

У ліпені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Арсэналам»[3] і неўзабаве папоўніў склад «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідзкі клюб па заканчэньні сэзону 2022 году. З студзеня 2023 году трэнаваўся з «Смаргоньню» і ў лютым 2023 году падпісаў кантракт з клюбам[5]. У лютым 2024 году падоўжыў пагадненьне з «Смаргоньню»[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць