Віталь Ліхцін

беларускі футбаліст

Віта́ль Лі́хцін (нар. 30 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».

Віталь Ліхцін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 ліпеня 1995(1995-07-30)[1] (29 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 30
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016 Тарпэда Менск 5 (0)
2016 Ашмяны-БДУФК 7 (0)
2017—2018 Асіпавічы 36 (4)
2018—2019 Спадарожнік 39 (3)
2020—2021 Крумкачы 41 (1)
2022—2023 Смаргонь 30 (5)
2023 Жодзін-Паўднёвы 15 (0)
2024 Слуцак 0 (0)
2024—4 Смаргонь 22 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». На пачатку 2016 году прыяднаўся да сталічнага «Тарпэда», у складзе якога дэбютаваў 16 красавіка 2016 году ў матчы Першай лігі супраць «Смалявічаў-СТІ». У жніўні таго ж году перабраўся да складу «Ашмяны»-БДУФК, які таксама спаборнічаў на той час у Першай лізе. Згуляў за клюб у сямі матчах да сканчэньня сэзону. Сэзон 2017 году правёў у складзе клюбу «Асіпавічы», дзе быў гульцом асноўнага складу. Свой першы гол у прафэсійным статусе забіў 7 кастрычніка 2017 году ў браму «Смаргоні». Паводле вынікаў сэзону каманда страціла месца ў другім дывізіёне, але гулец працягнуў свае выступы за «Асіпавічы». Улетку 2018 году далучыўся да другалігавага «Спадарожніка», зь якім прасунуўся ў Першую лігу. Рэчыцкім клюбе таксама замацаваўся ў першай адзінаццатцы.

У лютым 2020 году футбаліст перайшоў у «Крумкачы»[3]. Дэбютаваў за клюб 18 красавіка 2018 году ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта». Футбаліст адразу ж стаў адным з ключавых гульцоў каманды. Дэбютны гол за менчукоў забіў 12 верасьня 2020 году ў матчы супраць гомельскага «Лякаматыва». Паводле выніку сэзону футбаліст разам з клюбам стаў бронзавым прызэрам Першай лігі. У пераходных матчах паводле сумы сустрэчаў мацнейшым апынуўся «Слуцак», які захаваў сваё месца ў элітным дывізіёне. У сьнежні 2020 года футбаліст працягнуў супрацу з клюбам[4], аднак паўабаронца страціў месца ў асноўнай камандзе. Як і годам раней каманда зноў здабыла бронзавыя мэдалі, але ў пераходных матчах саступіла «Славіі». У сьнежні 2021 году футбаліст пакінуў клюб[5].

У сакавіку 2022 году прыяднаўся да «Смаргоні»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Поруч з камандай здабыў срэбраныя мэдалі Першай лігі. На пачатку 2023 году рыхтаваўся з смаргонцамі да новага сэзону. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 19 сакавіка 2023 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». Падчас гульні не рэалізаваў пэнальці. Паўабаронца страціў месца ў складзе ды зьяўляўся на полі толькі эпізадычна. У жніўні 2023 году прыяднаўся да першалігавага «Жодзіна-Паўднёвага»[7], дзе замацаваўся ў складзе. Па заканчэньні кантракту зышоў з клюбу. У студзені 2024 году футбаліст праходзіў прагляд у «Слуцку»[8]. Неўзабаве футбаліст афіцыйна далучыўся да слуцкага клюбу[9]. У сакавіку 2024 году гулец скасаваў кантракт з «Слуцкам», за які гэтак і не дэбютаваў. Неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць