Белшына Бабруйск
«Белшына» — беларускі футбольны клюб з гораду Бабруйску, заснаваны ў 1976 годзе. З 2020 году выступае ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1993—2016 гадах удзельнічаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2005 і 2007—2009 гадоў). Да 1995 году называўся «Шыньнік». Чэмпіён Беларусі (2001), трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1997, 1999, 2001). Хатні стадыён — «Спартак».
Белшына Бабруйск | |
![]() | |
Поўная назва | Бабруйскі футбольны клюб «Белшына» |
---|---|
Заснаваны | 1976 |
Горад | Бабруйск, Беларусь |
Стадыён |
Спартак Умяшчальнасьць: 3709 |
Генэральны дырэктар | Віталь Былінін[1] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Найвышэйшая ліга |
· 2021 | Першая ліга, 2 месца (падвышэньне) |
Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Першая футбольная каманда ў Бабруйску была заснавана ў 1922 годзе. У 1976 годзе Беларускі шынны камбінат стаўся заснавальнікам каманды «Шыньнік», ператворанай у 1996 годзе ў «Белшыну». Двойчы, у 1978 і 1987 гадох, «Шыньнік» станавіўся чэмпіёнам БССР па футболе. У 1976, 1980 і 1986 гадох клюб станавіўся срэбраным прызэрам рэспубліканскага першынства. У 1979 годзе «Шыньнік» стаў уладальнікам Кубка БССР, а ў 1977, 1980 і 1991 гадох выходзіў у фінал турніру. У 1988 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка сэзону БССР, а ў 1992 годзе быў фіналістам гэтага спаборніцтва. У 1977 і 1979 гадох «Шыньнік» браў удзел у розыгрышы Кубка СССР сярод камандаў калектываў фізкультуры.
У сувэрэнных турнірах чэмпіянату й Кубка краіны другой паловы 1990-х гадоў і пачатку трэцяга тысячагодзьдзя «Белшына» была ў ліку несумнеўных лідэраў беларускага футболу. Найвышэйшым дасягненьнем клюбу ў нацыянальным чэмпіянаце Беларусі зьяўляецца званьне чэмпіёна, якое было здабыта ў 2001 годзе. А да гэтага клюб у 1997 годзе станавіўся срэбраным, а ў 1996 і 1998 гадох — бронзавым прызэрам чэмпіянату краіны.
У складзе «Белшыны» гуляў шэраг футбалістаў, якія прадстаўлялі свой клюб у нацыянальнай зборнай Беларусі: Андрэй Хлебасолаў, Уладзімер Путраш, Дзьмітры Балашоў, Андрэй Хрыпач, Аляксандар Сяднёў і Валер Шанталосаў. Найбольшую колькасьць матчаў у найвышэйшай лізе чэмпіянатаў Беларусі за клюб правёў Эдуард Градабоеў, маючы на сваім рахунку 249 матчы за клюб. На працягу пяці сэзонаў на межы стагодзьдзяў клюб атрымліваў права прадстаўляць краіну на міжнароднай арэне, аднак за чатырнаццаць гульняў у эўрапейскіх турнірах, толькі двойчы атрымаўшы перамогі.
Паводле вынікаў сэзону 2006 году бабруйская каманда выбыла ў першую лігу. У першынстве 2007 году адразу тры каманды выходзілі ў найвышэйшую лігу, аднак «Белшына» заняла толькі чацьвертае месца й ня здолела прабіцца ў наймацнейшы дывізіён краіны. Наступны сэзон клюб скончыў на трэцяй пазыцыі, якая таксама не давала магчымасьці атрымаць пуцёўку ў найвышэйшы дывізіён. Толькі ў сэзоне 2009 году «Белшына» здолела выйсьці ў дывізіён вышэй, стаўшы пераможцам розыгрышу першай лігі.
ДасягненьніРэдагаваць
- Чэмпіён БССР 1978, 1982 гадоў.
- Чэмпіён Беларусі 2001 году.
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі 1997 году.
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі 1996, 1998.
- Уладальнік Кубка Беларусі 1997, 1999, 2001.
СкладРэдагаваць
- Актуальны на 26 жніўня 2022 году
|
|
СтатыстыкаРэдагаваць
ЧэмпіянатРэдагаваць
|
КубакРэдагаваць
|
Удзел у эўракубкахРэдагаваць
Сэзон | Кубак | Раўнд | Клюб | Дома | У гасьцях | |
---|---|---|---|---|---|---|
1997—1998 | Кубак кубкаў | к/р | Садам Талін | 4:1 | 1:1 | |
1 раўнд | Лякаматыў Масква | 1:2 | 0:3 | |||
1998—1999 | Кубак УЭФА | 1 к/р | ЦСКА Сафія | 1:3 | 0:0 | |
1999—2000 | Кубак УЭФА | к/р | Амонія Нікасія | 1:5 | 0:3 | |
2001—2002 | Кубак УЭФА | к/р | Ружамбэрак | 0:0 | 1:3 | |
2002—2003 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Портадаўн | 3:2 | 0:0 | |
2 к/р | Макабі Хайфа | 0:1 | 0:4 |
Галоўныя трэнэрыРэдагаваць
- Дзьмітры Мігас (з чэрвеня 2020 году)
- Эдуард Градабоеў (верасень 2019 году — чэрвень 2020 году)
- Юры Пунтус (студзень — верасень 2019 году)[2]
- Эдуард Градабоеў (в. а., кастрычнік 2018 году — студзень 2019 году)[3]
- Георгі Кандрацьеў (студзень — кастрычнік 2018 году)[4]
- Эдуард Градабоеў (в. а., чэрвень — сьнежань 2017 году)[5]
- Уладзімер Гольмак (студзень — чэрвень 2017 году)[6]
- Віталь Паўлаў (ліпень — сьнежань 2016 году)[7]
- Вячаслаў Герашчанка (в. а., красавік — ліпень 2016 году)[8]
- Уладзімер Ежураў (студзень — красавік 2016 году)[9]
- Аляксандар Сяднёў (ліпень 2012 году — сьнежань 2015 году)[10][11]
- Сяргей Яромка (студзень — ліпень 2012)
- Аляксандар Сяднёў (да 2011)
ЗаўвагіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ В ФК «Белшина» сменился гендиректор(рас.)
- ^ Юрий Пунтус возглавил «Белшину»(рас.)
- ^ Кондратьев покинул пост главного тренера «Белшины»(рас.)
- ^ Георгий Кондратьев официально возглавил «Белшину»(рас.)
- ^ В «Белшине» смена главного тренера(рас.)
- ^ «Белшину» возглавил Владимир Гольмак(рас.)
- ^ Павлов подтвердил свое назначение на пост главного тренера «Белшины»(рас.)
- ^ Ежуров покинул «Белшину», Геращенко назначен и.о главного тренера(рас.)
- ^ «Белшина» объявила о назначении Владимира Ежурова главным тренером(рас.)
- ^ Геннадий Варакса: «Кандидатура Седнева появилась спустя три дня после его увольнения из «Динамо»(рас.)
- ^ Александр Седнев покинет пост главного тренера «Белшины»(рас.)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Афіцыйны сайт(рас.)