Максім Азарка

беларускі футбаліст

Максім Азарка (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні».

Максім Азарка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 2002(2002-01-11)[1][2] (22 гады)
Рост 186 см[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Энэргетык-БДУ 0 (0)
2020 БДУ[d] 17 (0)
2022 Макслайн 11 (0)
2023 Макслайн 23 (0)
2024 Менск 3 (0)
2024—4 Смаргонь 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец акадэміі менскага «Энэргетыка»-БДУ. У 2020 годзе на правах арэнды далучыўся да БДУ, які на той момант спаборнічаў у Другой лізе. Праз розныя абставіны доўгі час наўпрост быў адзіны галкіпэрам каманды, таму стала гуляў у браме[3]. У гэты ж час брамнік навучаўся на факультэце сацыяльна-культурніцкіх камунікацыяў галоўнага ўнівэрсытэту краіны[4]. У 2022 годзе на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», дзе фактычна чаргаваў выступы ў першым складзе з Даніілам Шапко. У сакавіку 2023 году падоўжыў супрацу з камандай[5], дзе быў першым брамнікам каманды, здолеўшы перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе з дасьледчаным Сяргеем Курганскім[6]. Паводле вынікаў сэзону абодва футбалісты зышлі з каманды, якая ня здолела здабыць падвышэньне ў Найвышэйшую лігу. Гулец прыяднаўся да сталічнага «Менску». Запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне 16 сакавіка 2024 году, калі выйшаў у стартавым туры чэмпіянату ў першай адзінаццатцы супраць БАТЭ[7]. Улетку сышоў з клюбу[8] і далучыўся да «Смаргоні»[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць