Максім Гаявы

беларускі футбаліст

Максі́м Гаявы́ (нар. 27 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».

Максім Гаявы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 траўня 2002(2002-05-27)[1] (22 гады)
Рост 178 см[3]
Вага 62 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 БАТЭ 0 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 6 (0)
2023—4 Смаргонь 42 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец барысаўскага БАТЭ, а таксама Акадэміі АБФФ. У 2019 годзе запачаткаваў выступы ў складзе барысаўскага дублю. У складзе галоўнай каманды БАТЭ дэбютаваў 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта», зьявіўшыся на 72-й хвіліне сустрэчы заместа Дзьмітра Багі. У тым жа матчы адзначыўся голам. Тым ня менш, гулец працягнуў гуляць за дубль. Чарговым разам зьявіўся ў складзе першай каманды амаль праз год 22 чэрвеня 2021 году ў матчы кубка краіны супраць «Баранавічаў».

У лютым 2022 годзе далучыўся на правах арэнды да койданаўскага «Арсэналу»[4][5], дзе пачаў сэзон на лаве запасаных. 19 чэрвеня запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся 19 чэрвеня 2022 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра». У складзе каманды, аднак, гуляў зусім вобмаль. У студзені 2023 году праходзіў прагляд у «Смаргоні». У сакавіку 2023 году футбаліст афіцыйна прыяднаўся да клюбу, склаўшы аднагадовы кантракт з камандай[6]. Дэбютаваў за клюб у матчы 19 сакавіка 2023 году супраць бабруйскай «Белшыны». Дэбютны гол у кар’еры забіў 14 траўня 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». Пераважна цягам сэзону выходзіў на замену. У лютым 2024 году футбаліст працягнуў супрацу з клюбам яшчэ на год[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Гулец браў удзел у таварыскіх матчах у юнацкіх зборных Беларусі да 16 і да 17 гадоў.

Дасягненьні

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць