Андрэй Леўкавец

беларускі футбаліст

Андрэ́й Мікалаевіч Леўкаве́ц (нар. 7 траўня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Смаргоні».

Андрэй Леўкавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 траўня 1996(1996-05-07)[1] (28 гадоў)
Рост 182 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Смалявічы 33 (2)
2018 Баранавічы 23 (1)
2019—2020 Мікашэвічы 45 (6)
2021 Крумкачы 33 (4)
2022 Худжанд[d] 9 (0)
2022 Менск 15 (1)
2023—2024 Арсэнал Койданаў 43 (13)
2024—4 Смаргонь 14 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец салігорскага «Шахцёру», дзе выступаў за дубль. Улетку 2016 году перайшоў да складу «Смалявічы-СТІ», якому паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з «Баранавічамі»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[3], гуляў там на працягу двух гадоў. У лютым 2021 году выправіўся на прагляд у сталічныя «Крумкачы» і неўзабаве склаў працоўнае пагадненьне[4]. Быў асноўным гульцом каманды.

У студзені 2022 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане», а неўзабаве падпісаў кантракт з таджыцкім «Худжандам»[5]. У жніўні 2022 году перайшоў у «Менск»[6]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 жніўня 2022 году ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:3), калі выйшаў у першай адзінаццатцы і быў заменены ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[7].

У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Гомлі», бабруйскай «Белшыне» і прысталічнай «Іслачы», а ў сакавіку быў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[8]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды, чым дапамог «Арсэналу» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[9], але ў ліпені пакінуў каманду[10] ды неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[11].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць