Артур Цішко

беларускі футбаліст

Артур Цішко (нар. 30 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні».

Артур Цішко
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 1996(1996-01-19)[1] (28 гадоў)
Рост 175 см[2]
Вага 62 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 78
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016 Смалявічы 17 (0)
2017 Нёман-Агра Стоўпцы 13 (2)
2017 Мікашэвічы 14 (0)
2018 Смаргонь 12 (3)
2019 Нафтан 0 (0)
2019 Слонім-2017 22 (3)
2020 Мікашэвічы 11 (2)
2020 Слонім-2017 13 (1)
2021 Баранавічы 29 (6)
2022 Хваля 19 (2)
2023 Жодзін-Паўднёвы 22 (0)
2024—4 Смаргонь 19 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец сталічнага МТЗ-РІПА, але пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У Барысаве браў удзел у розыгрышы групавога этапу юнацкай Лігі УЭФА. У 2015 годзе пачаў абараняць колеры барысаўскага дублю. На наступны год БАТЭ склаў дамову аб супрацы з «Смалявічамі», якія сталіся фарм-клюбам БАТЭ. У выніку гулец быў выпраўлены ў смалявіцкую каманду з мэтай атрыманьня досьведу. Дэбютаваў у Першай лізе 16 красавіка 2016 году ў матчы супраць менскага «Тарпэда». Звычайна быў гульцом ратацыі, зьяўляючыся на гульнявую пляуцоўку на зьмену партнэрам.

На пачатку 2017 году вольным агентам далучыўся да стаўпецкага «Нёман-Агра», у кашулі якога дэбютаваў 9 красавіка 2017 году ў матчы супраць «Баранавічаў». Першым сваім голам адзначыўся праз 20 дзён у сустрэчы зь «Лідай». Цішко хутка замацаваўся ў складзе каманды, аднак ужо ўлетку зышоў з каманды. У жніўні прыяднаўся да «Граніта», склаўшы працоўную дамову да заканчэньня сэзону. У Мікашэвічах таксама быў гульцом першай адзінаццатцы. Сэзон 2018 году пачаў у складзе «Смаргоні», замацаваўшыся ў складзе, але ўлетку далучыўся да сталічнага «Тарпэда», за які, аднак, не згуляў.

Да сэзону 2019 году абаронца рыхтаваўся з наваполацкім «Нафтанам», але ў выніку ўзгодніў кантракт з «Слонімам-2017». Праз год гулец вярнуўся ў «Граніт», але цягам сэзону зноў прыяднаўся да слонімскага клюбу[3]. У абодвух клюбах футбаліст быў ключавых футбалістам складу. Па заканчэньні сэзону, гулец перайшоў у «Баранавічы»[4], зь якім быў зьвязаны кантрактам да сканчэньня 2021 году. 2 кастрычніка адзначыўся дублем у браму свайго былога клюбу з Слоніму. У студзені 2022 года футбаліст праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне»[5], а ўжо празь месяц далучыўся да пінскай «Хвалі», падпісаўшы аднагадовы кантракт[6]. Гулец ня здолеў замацавацца ў клюбе, выходзячы пераважна на замены. У сакавіку 2023 году прыяднаўся да клюбу «Жодзін-Паўднёвы», у складзе якога дэбютаваў 1 красавіка ў матчы супраць «Хвалі». Хутка замацаваўшыся ў складзе, Цішко адгуляў 22 сустрэчы ў кашулі жодзінскай дружыны. Перад пачаткам новага сэзону клюб быў ліквідаваны, у выніку чаго абаронца апынуўся ў складзе «Смаргоні»[7]. Свой дэбютны матч у Найвышэйшай лізе згуляў 16 сакавіка 2024 году супраць менскага «Дынама». Гулец зьявіўся ў пачатковым складзе, а смаргонскі клюб ўшчэнт быў перагуляны зь лікам 5:0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць