Вэртыкаль Каленкавічы
«Вэртыкаль» — беларускі футбольны клюб з гораду Каленкавічы. Найлепшым дасягненьнем каманды зьяўляецца 13 месца ў першай лізе ў сэзоне 2003 году.
Вэртыкаль | |
Заснаваны | 1996 |
---|---|
Горад | Каленкавічы, Беларусь |
Стадыён |
СДЮШАР-2 Умяшчальнасьць: 3000 |
Чэмпіянат | Другая ліга |
· 2022 | 4 месца (Гомельскі дывізіён) |
Гісторыя
рэдагавацьЗ часу стварэньня ў 1996 годзе клюб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадоў правёў два сэзоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся ў лігу ніжэй.
У пачатку 2012 году празь фінансавыя цяжкасьці клюб ня быў дапушчаны да розыгрышу Другой лігі[1]. У сэзонах 2012 і 2013 гадоў каленкавіцкі клюб выступаў у чэмпіянаце вобласьці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласьці. У красавіку 2014 году стала вядома аб вяртаньні «Вэртыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сэзоны, у пачатку 2017 году каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3].
У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Вэртыкаль» была адроджаная і далучылася да Другой лігі. У Гомельскім дывізіёне «Вэртыкаль» звычайна ёсьць пасярэднім клюбам, займаючы апошнім часам месцы ў сярэдзіне табліцы. Гэтак у сэзоне 2022 годзе каленкавіцкі клюб фінішаваў на 4 месцы пасьля гомельскіх «Паперпраму» і «Лясгасу», а таксама мазырскага МНПЗ. Найлепшым бамбардзірам клюбу ў тым годзе стаў Сяргей Кашэвіч. У матчах супраць «Веткі» і рагачоўскага «Дняпра» зарабіў чатыры галы ў кожнай з сустрэчаў.
Статыстыка
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Другая — А | 10 | 22 | 5 | 6 | 11 | 18–35 | 21 | 1/32 |
Другая — за 19 месца | 20 | 2 | 0 | 1 | 1 | 2–5 | |||
2015 | Другая — Б | 7 | 18 | 5 | 3 | 10 | 31–33 | 18 | 1/32 |
Другая — за 13 месца | 13 | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–2 | |||
2016 | Другая | 7 | 24 | 9 | 5 | 10 | 40–38 | 32 | 1/16 |
2021 | Другая — Гомельскі | 5 | 14 | 5 | 2 | 7 | 21–36 | 17 | 1/128 |
2022 | Другая — Гомельскі | 4 | 18 | 11 | 2 | 5 | 68–34 | 35 | 1/64 |
2023 | Другая — Гомельскі | 1/64 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Аляксандар Крупічэўскі (1996—1997)
- Анатоль Петрушэнка (1997—1999)
- Ігар Чаранёў (1999—2005)
- Леанід Змушка (2006—2016)
- Арцём Галяк (з 2021)
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на football.by (рас.)