Ігар Трухаў
Ігар Трухаў (нар. 19 жніўня 1976 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. На сёньня працуе на пасадзе галоўнага трэнэра дублюючага складу наваполацкага «Нафтану».
Ігар Трухаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 жніўня 1976[1] (48 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1993—1995 | Віцебск-2[d] | 45 (3) |
1996 | Лякаматыў[d] | 15 (4) |
1997—2000 | Віцебск | 62 (16) |
2001—2002 | Белшына | 46 (1) |
2003—2005 | Тарпэда-БелАЗ | 80 (18) |
2006—2009 | Нафтан | 96 (10) |
2010 | Віцебск | 32 (2) |
2011 | Тарпэда-БелАЗ | 28 (1) |
2012 | Нафтан | 24 (1) |
2013 | Віцебск | 12 (1) |
2013—2016 | Мікашэвічы | 83 (6) |
2016 | Нафтан | 15 (3) |
2017 | Смалявічы | 30 (2) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2021—2024 | Смаргонь |
Клюбная кар’ера
рэдагавацьПачаў кар’еру ў Віцебску. Пасьпяхова гуляў у некалькіх клюбах, у 2001 годзе з «Белшынай» здабыў залаты мэдаль чэмпіянату.
У лютым 2013 году вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 году празь фінансавыя цяжкасьці віцебскага клюбу далучыўся да «Граніту»[2]. Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клюбу. Дапамог «Граніту» прабіцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году.
У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[3]. У сэзоне 2015 году застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Найвышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 году, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам голу ў гісторыі Найвышэйшай лігі[4].
У ліпені 2016 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[5], якому трыма галамі ў сэзоне 2016 году дапамог захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ», а таксама ўвайшоў у ягоны трэнэрскі штаб[6]. Працягваў зьяўляцца на полі ў якасьці гульца. Згуляўшы за смалявіцкі клюб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сэзоне 2017 году ды дапамог яму выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.
Трэнэрская кар’ера
рэдагавацьПасьля 2018 году працаваў у БАТЭ і «Іслачы». У верасьні 2021 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Смаргоні»[7]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У сьнежні 2021 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[8]. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[9]. У жніўні 2024 году ачоліў дубль наваполацкага «Нафтану»[10].
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 1997
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2001, 2009, 2012
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
Нафтан | 15 | 3 | ||
Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 30 | 2 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Igor Trukhov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Игорь Трухов перешел в "Гранит" (рас.)
- ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (рас.)
- ^ Трухов стал самым возрастным автором гола в истории чемпионатов Беларуси, побив рекорд Солодовникова (рас.)
- ^ Тур 16. Братья Бохно на мели, братья Глебы набирают обороты (рас.)
- ^ Игорь Трухов стал помощником Дмитрия Молоша в «Смолевичах-СТИ» (рас.)
- ^ В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов (рас.)
- ^ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А" (рас.)
- ^ "Сморгонь" осталась без главного тренера (рас.)
- ^ Бывший главный тренер "Сморгони" возглавил дубль "Нафтана" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)