Славія Мазыр

беларускі футбольны клюб

«Славія» — беларускі мужчынскі футбольны клюб з Мазыру. Двухразовы чэмпіён Беларусі (1996, 2000), двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (1996, 2000). У 1995—2005, 2012—2013 і 2015—2017 гадах выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе выйгралі першынство ў першай лізе і атрымалі права на ўдзел у найвышэйшай лізе ў сэзоне 2019 году.

Славія Мазыр
Поўная назва Футбольны клюб «Славія-Мазыр»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 5133
Дырэктар Андрэй Васілец[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб быў створаны пад назвай «Палесьсе» ў 1987 годзе. Дружына ўзяла ў тым жа годзе ўдзел у розыгрышы чэмпіянату БССР у зоне 2, скончыўшы сэзон на 12 радку сваёй зоны ў кроку ад вылету ў рэгіянальную лігу. Наступным годам ужо ў зоне 1 «Палесьсе» заняла перадапошняе 13 месцы. У сувязі з рэарганізацыяй структуры турніру перад сэзонам 1989 году і падзел яго на дзьве лігі мазырскі клюб узяў удзел у другой лізе. Асаблівых посьпехаў дружына ня мела, але кожны сэзон існаваньня БССР займала месцы вышэй за папярэнія сэзоны — 8, 7 і 5 адпаведна.

1992 год быў адзначаны стартам першага ў гісторыі нацыянальнага чэмпіянату Беларусі, у якім мазырскае «Палесьсе» стартавала ў другой лізе, якая на той момант была другой паводле герархіі лігай краіны. У турніры прынялі ўдзел 16 камандаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Анатоля Ўсенкі клюб фінішаваў на 7 месцы. У сэзоне 1992—1993 гадоў «Палесьсе» дамаглося прыкметнага прагрэсу і заняло 2 месца. У клюбу зьявілася стабільная матэрыяльная база, былі запрошаны дасьведчаныя футбалісты. Прафэсійны падыход да справы ня мог не прынесьці дывідэнды. Атрымаўшы больш за ўсіх перамог у чэмпіянаце, мазыране ледзь ня выйшлі ў першы дывізіён. На працягу ўсяго сэзону яны вялі барацьбу за адзіную пуцёўку ў эліту з бабруйскім «Шыньнікам», але ў выніку прапусьцілі яго наперад, набраўшы менш толькі на адзіны пункт. У сэзоне 1993—1994 гадоў «Палесьсе» зноўку спынілася на 2 месцы. На гэты раз шлях наверх заступіў лідзкі «Абутнік». Найлепшым снайпэрам турніру стаў форвард «Палесься» Аляксандар Дашкевіч з 12 дакладнымі стрэламі.

Чэмпіянат Беларусі 1994—1995 гадоў характэрны тым, што ў клюбу зьмяніўся фундатар. З другога кола каманда атрымала новую назву — МВКЦ (Мазырскі вытворча-камэрцыйны цэнтар). Перад клюбам была пастаўлена задача выйсьці ў першы дывізіён, і мазыране пасьпяхова вырашылі яе, упэўнена выйграўшы турнір і ўпершыню ў сваёй гісторыі заваяваўшы пуцёўку ў элітную беларускую лігу. Да перамогі клюб прывёў галоўны трэнэр Анатоль Юрэвіч. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў нападнік МВКЦ Сяргей Яромка (24 галы). Такім чынам з 1995 па 2005 гады клюб выступаў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1998 годзе клюб зноўку зьмяніў назву на «Славія». Спыніў існаваньне пасьля няўдалага для клюбу сэзону 2005 году, які скончыўся вылетам у першую лігу.

Напачатку 2006 году, у выніку аб’яднаньня ФК «ЗЛІН» Гомель і «Славіі» быў створаны новы клюб — ФК «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднаньні за аснову была ўзята каманда «ЗЛІН», пры гэтым новы клюб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаваньне. З пачатку 2007 году клюб выступаў пад назвай ФК «Мазыр». Па сканчэньні сэзону-2007 кіраўніцтвам гораду было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія». У 2011 годзе клюб заняў першае месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі і выйшаў у найвышэйшую лігу.

У найвышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сэзоне 2012 году мазырскі клюб доўгі час ішоў у зоне вылету, але здолеў пазьбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сэзоне 2013 году «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноўку вылецела ў першую лігу.

У сэзоне 2014 году зьмяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнэр Юры Пунтус зрабіў стаўку на шэраг вэтэранаў і пэрспэктыўных маладых футбалістаў, многія зь якіх перайшлі да Пунтусу зь ягонага былога клюбу — «Смалявічы-СТІ». У выніку «Славія» хутка стала аднім зь лідэраў лігі. У сярэдзіне сэзону мазыране разам зь мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртаньне ў найвышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сэзоне 2015 году «Славія» захавала склад папярэдняга году, узмацніўшыся шэрагам маладых гульцоў зь ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у найвышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыранаў Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расейскі клюб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасьля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў найвышэйшай лізе на наступны сэзон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сэзон 2016 году «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы зь «Менскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў зь лікам 6:2. Трэба адзначыць, што ў гэтым сэзоне лінія абароны выглядала вельмі нестабільна. Сярод гульцоў таго сэзону трэба вылучыць Уладзіслава Жука, які дзякуючы сваёй яскрайвай гульні быў выкуплены шматразовым чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ. Аднак ужо на пачатку сэзону 2017 году гулец вярнуўся ў клюб у выніку арэнднага пагадненьня з клюбам Менскай вобласьці. У сэзоне 2017 году каманда заняла 15 месца ў найвышэйшым дывізіёне і вылецела ў першую лігу.

Перад сэзонам 2018 году Міхаіл Марціновіч быў зацьверджаны галоўным трэнэрам. Клюб здолеў захаваць асноўных гульцоў, у тым ліку легіянэраў Ігара Кастрова і Максіма Сьлюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Не зважаючы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідэраў і ў барацьбе з «Энэргетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забясьпечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у найвышэйшай і першай лігах Беларусі з часу іхнага заснаваньня ў 1992 годзе, якая за сэзон не атрымала ніводнай паразы.

Сэзон 2019 году ў найышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сэзону вынікі сталі пагаршацца. Тым ня менш, пасьпяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сэзон 2020 году каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сэзон 2021 году пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазьней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў пераходных матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў найышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сэзону вынікі пагоршыліся, і пасьля няўдалай сэрыі з чатырох паразаў запар у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнэрам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. Сапраўдным адкрыцьцём клюбу стаў Глеб Жэрдзеў, які яшчэ на правах арэнды правёў з клюбам сэзон 2021 году, але паўнавартасным футбалістам «Славіі» стаў толькі ў 2022 годзе[2]. У чэмпіянаце Беларусі 2022 году Жэрдзеў здабыў 10 галоў і зарабіў 6 асыстэнцкіх пунктаў. У студзені 2023 году гулец склаў дамову з ізраільскім клюбам «Бнэй Ягудай»[3]. У пачатку 2023 году клюб пабудаваў добры калектыў, што дазволіла цягам сэзону знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце пры 15 удзельніках.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Аляксей Казлоў 1999
4   Аб Данііл Пруднік 2004
5   ПА Сяргей Ціханоўскі 1990
8   ПА Валянцін Бандарэнка 2005
9   ПА Аляксандар Бацішчаў 1991
11   ПА Юлі Кузьняцоў 2003
12   Аб Аляксей Іваноў 1997
13   ПА Уладзіслаў Полаз 2001
14   ПА Сяргей Сазончык 2000
15   Аб Андрэй Шамрук 1994
17   ПА Павал Катляроў 2004
20   Нап Іван Грудзько 2004
21   ПА Эрмек Кенжабаеў 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25   Аб Аляксандар Шырабокаў (ар. Кайрат) 2003
27   Аб Павал Чыкіда (капітан) 1995
30   Нап Андрэй Салавей 1994
31   Аб Андрэй Залескі 1991
49   ПА Аляксандар Джыгера 1996
58   ПА Максім Хачатран 2004
59   ПА Мікалай Рабых 2001
63   Нап Кірыл Сідарэнка 1995
77   Нап Ляма Бамба 2005
90   Бр Арцём Макаўчык 2000
93   Аб Георгі Бугулаў 1993
99   Нап Джозэф Адаг 1999
  Бр Дзяніс Шэліхаў 1989

Статыстыка

рэдагаваць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8
2013 Найвышэйшая 12   32 5 8 19 24–47 23 1/8
2014 Першая 2   30 18 6 6 55–38 60 1/16
2015 Найвышэйшая 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8
2016 Найвышэйшая 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8
2017 Найвышэйшая 15   30 4 8 18 26–50 20 1/16
2018 Першая 1   28 21 7 0 69–13 70 1/8
2019 Найвышэйшая 8 30 10 7 13 35–40 37 1/2
2020 Найвышэйшая 9 30 10 9 11 41–49 39 1/8
2021 Найвышэйшая 14 30 8 8 14 42–50 32 1/8
2022 Найвышэйшая 10 30 10 7 13 42–46 37 1/2
2023 Найвышэйшая 7 28 11 7 10 32–30 40 1/8

Удзел у эўракубках

рэдагаваць
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 8 2 3 3 11—12
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 4 0 3 1 2—3
Кубак уладальнікаў кубкаў 2 0 1 1 2—3
Усяго 14 2 7 7 15—18
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
1996—1997 Кубак уладальнікаў кубкаў к/р   Рэйк’явік 2:2 0:1
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Канструктарул Кішынёў 3:2 1:1
2 к/р   Алімпіякос Пірэй 2:2 0:5
1997—1998 Кубак УЭФА 1 раўнд   Дынама Тбілісі 1:1 0:1
2000—2001 Кубак УЭФА 1 раўнд   Макабі Хайфа 1:1 0:0
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р   Вагур 5:0 0:0
2 к/р   Інтэр Браціслава 0:1 0:1

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць