Серка
Серка[1] (па-лацінску: Sulfur) S — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 16. Адносіцца да халькагенаў. Цьвёрдае рэчыва жоўтага колеру.
| ||||||
Выгляд | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Прыродныя крышталі серкі | ||||||
Агульная інфармацыя | ||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Серка, S, 16 | |||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | |||||
Група, пэрыяд, блёк | VI, 3, p | |||||
Адносная атамная маса | 32,066 г·моль−1 | |||||
Канфігурацыя электронаў | [Ne] 3s23p4 | |||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 6 | |||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 2,07 г·см−3 | |||||
Тэмпэратура плаўленьня | 119,6 °C | |||||
Тэмпэратура кіпеньня | 444,60 °C | |||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 1,72 кДж·моль−1 | |||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 22,75 Дж·моль−1·K−1 | |||||
Магнэтызм | дыямагнэтык | |||||
Электрычны супор | 1,9×1015Ω·м | |||||
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса | 2 | |||||
Уласьцівасьці атама | ||||||
Ступені затляненьня | -2, +2, +4, +6 | |||||
Электраадмоўнасьць | 2,58 | |||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 999,59 кДж·моль−1 | |||||
2-я: 2251,76 кДж·моль−1 | ||||||
3-я: 3357 кДж·моль−1 | ||||||
Кавалентны радыюс | 102 пм | |||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 180 пм | |||||
Энэргія забароненай зоны пры 300 K | 2,6 эВ | |||||
Шырока распаўсюджаны элемэнт — 15-е месца сярод элемэнтаў паводле масавай долі ў зямной кары (0,042%). Прыродная серка складецца з чатырох стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 32 (95%), 33, 34 і 36. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэньняў — сульфатаў (гіпс, ангідрыт, барыт BaSO4, мірабіліт Na2SO4·10H2O і інш.) і сульфідаў (галеніт PbS, пірыт Fe2S2, антыманіт, кінавар і інш.). Злучэньні серкі ёсьць у вуглях, лупняку, нафце, прыродным газе. Адзін з самых важных біягенных элемэнтаў. У целе чалавека масай 70 кг утрымліваецца каля 140 г серкі (0,2%). Вядомы з глыбокай старажытнасьці. Да тэмпэратуры 95,39 °C устойлівая рамбічная мадыфікацыя серкі (α-S) — лімонна-жоўтыя крышталі. Пры тэмпэратуры вышэй за 95,39 °C і да тэмпэратуры плаўленьня — манаклінная (β-S) — мядова-жоўтыя крышталі са шчыльнасьцю 1,960 г/см3. Вядомы і іншыя мадыфікацыі серкі, напрыклад, пры рэзкім ахаладжэньні серкі атрымліваюць аморфную серку са шчыльнасьцю 1,920 г/см3). Дыэлектрык. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў серкавугляродзе, фэноле, бэнзоле, аніліне[2]. Асноўныя радовішчы — у Мэксыцы, ЗША, Расеі, Польшчы, Італіі, Японіі. Здабываецца таксама ў Гішпаніі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Серка // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Один, Н. Н. Сера // Химия: Энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянц. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — С. 521. — 10 000 ас. — ISBN 5-85270-253-6
- ^ Periodic Table of Elements: Sulfur - S EnvironmentalChemistry.com (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Волков, А. И.; Жарский, И. М. Большой химический справочник. — Мн.: Современная школа, 2005. — 608 с. — 4000 ас. — ISBN 985-6751-04-7
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСерка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў