Фэнолы
Фэнолы[1] — арганічныя рэчывы араматычнага шэрагу, малекулы якіх маюць гідраксыльныя групы OH−, якія зьвязаны з атамамі вугляцу араматычнага кальцу.
Клясыфікацыя
рэдагавацьПа колькасьці араматычных ядраў фэнолы падзяляюць на нафтолы (2 ядры), антролы (3 ядры), фэнантролы (4 ядры) ды бэнзатэтролы (5 ядраў).
Па колькасьці ОН-групаў фэнолы падзяляюць на:
- аднаатамныя фэнолы (арэнолы): фэнол (C6H5OH) і ягоныя гамолягі;
- двухатамныя фэнолы (арэндыёлы): піракатэхін, рэзацын, гідрахінон;
- трохатамныя фэнолы (арэнтрыёлы): флёраглюцын;
- шмататамныя фэнолы