Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў (табліца Мендзялеева) — клясыфікацыя хімічных элемэнтаў, якая вызначае залежнасьць розных уласьцівасьцяў элемэнтаў ад электрычнага зараду атамнага ядра. У пэрыядычнай сыстэме ўсе хімічныя элемэнты стаяць у парадку павелічэньня іх атамнага нумару. Сыстэма зьяўляецца графічным выразам пэрыядычнага закону, вынайдзенага расейскім хімікам Дзьмітрыем Іванавічам Мендзялеевым у 1869 годзе[1]. Яе першапачатковы варыянт быў распрацаваны Д. І. Мендзялеевым у 1869—1871 гадох і вызначыў залежнасьць уласьцівасьцяў элемэнтаў ад іх атамнага нумару. Усяго было прапанавана некалькі сотняў варыянтаў малюнку пэрыядычнай сыстэмы (аналітычных крывых, табліц, геамэтрычных постацяў і да т. п.). У сучасным варыянце сыстэмы мае на ўвазе зьвядзеньне элемэнтаў у двухмерную табліцу, у якой кожны слупок (група) вызначае асноўныя фізыка-хімічныя ўласьцівасьці, а радкі ўяўляюць сабой пэрыяды, у вызначанай меры падобныя адзін да аднаго. Існаваньне пэрыядаў тлумачыцца розным запаўненьнем электронных абалёнак у атамах. Пры гэтым пазыцыя хімічнага элемэнта ў асноўнай падргупе вызначаецца колькасьцю валентных электронаў у атаме, а пазыцыя хімічнага элемэнта ў пабочнай падгрупе, апрача таго, яшчэ й электронамі другога звонку энэргетычнага ўзроўню (выключэньне — падгрупа цынка). Колькасьць элемэнтаў у кожным пэрыядзе была растлумачана ў 20 стагодзьдзі квантавай мэханікай.
Група → Пэрыяд ↓ |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
1 | 1 H |
2 He | ||||||||||||||||
2 | 3 Li |
4 Be |
5 B |
6 C |
7 N |
8 O |
9 F |
10 Ne | ||||||||||
3 | 11 Na |
12 Mg |
13 Al |
14 Si |
15 P |
16 S |
17 Cl |
18 Ar | ||||||||||
4 | 19 K |
20 Ca |
21 Sc |
22 Ti |
23 V |
24 Cr |
25 Mn |
26 Fe |
27 Co |
28 Ni |
29 Cu |
30 Zn |
31 Ga |
32 Ge |
33 As |
34 Se |
35 Br |
36 Kr |
5 | 37 Rb |
38 Sr |
39 Y |
40 Zr |
41 Nb |
42 Mo |
43 Tc |
44 Ru |
45 Rh |
46 Pd |
47 Ag |
48 Cd |
49 In |
50 Sn |
51 Sb |
52 Te |
53 I |
54 Xe |
6 | 55 Cs |
56 Ba |
* | 72 Hf |
73 Ta |
74 W |
75 Re |
76 Os |
77 Ir |
78 Pt |
79 Au |
80 Hg |
81 Tl |
82 Pb |
83 Bi |
84 Po |
85 At |
86 Rn |
7 | 87 Fr |
88 Ra |
** | 104 Rf |
105 Db |
106 Sg |
107 Bh |
108 Hs |
109 Mt |
110 Ds |
111 Rg |
112 Cn |
113 Nh |
114 Fl |
115 Mc |
116 Lv |
117 Ts |
118 Og |
Лянтаноіды * | 57 La |
58 Ce |
59 Pr |
60 Nd |
61 Pm |
62 Sm |
63 Eu |
64 Gd |
65 Tb |
66 Dy |
67 Ho |
68 Er |
69 Tm |
70 Yb |
71 Lu | |||
Актыноіды ** | 89 Ac |
90 Th |
91 Pa |
92 U |
93 Np |
94 Pu |
95 Am |
96 Cm |
97 Bk |
98 Cf |
99 Es |
100 Fm |
101 Md |
102 No |
103 Lr |
Структура пэрыядычнай сыстэмы вынікае з пасьлядоўнасьці фарміраваньня электронных канфігурацый атамаў пры павелічэньні іх нумара ў табліцы. Стан кожнага электрона ў атаме апісваецца чатырма квантавымі лікамі: галоўным n, арбітальным l, магнітным me і сьпінавым ms. Адпаведна прынцыпа Паўлі, у атаме ня можа быць двух электронаў з аднолькавай камбінацыяй квантавых лікаў[3].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Мендзялееў Дзмітрый Іванавіч // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.
- ^ Элемэнты, нумары якіх паказаныя шэрым колерам, сынтэзаваныя штучна.
- ^ Периодическая система элементов // Химический энциклопедический словарь. — Москва: "Советская энциклопедия", 1983. — С. 432. — ISBN 5-85270-254-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дынамічная табліца Праверана 28 красавіка 2017 г.
- periodic table of the elements. Britannica.com. Праверана 28 красавіка 2017 г.