Сянно
Сянно́, Се́нна[2] — места ў Беларусі, на беразе Сеньненскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7165 чалавек[1]. Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.
Сянно лац. Sianno | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1442 | ||||
Горад з: | 1777 | ||||
Мясцовая назва: | Сенна | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Сеньненскі | ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 7165 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2135 | ||||
Паштовы індэкс: | 211117 | ||||
СААТА: | 2244501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′0″ пн. ш. 29°42′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д.Каардынаты: 54°48′0″ пн. ш. 29°42′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. | ||||
± Сянно | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сенна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока жылы корпус кляштару францішканаў, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, унікальны[3] помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Сянно мае яснае сэнсавае значэньне і паходзіць ад слова «сена»[4]. Пра зьвязак з гэтым словам сьведчыць той факт, што ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў мясцовыя жыхары вымаўлялі назву места як Сенна або Сеннае[5][6].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЗгодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[7][8] першы пісьмовы ўпамін пра Сенна датуецца 1534 годам, калі ў вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім паселішча занялі і спалілі ўсходнія акупанты (1535 год). Аднак сучаснае места афіцыйна[6][9] вядзе сваю гісторыю ад 1442 году, часоў кіраваньня вялікага князя Казімера.
У 1-й палове XVI стагодзьдзя Сенна атрымала статус мястэчка і належала адміністрацыйна да Віцебскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Відніцкіх-Любецкіх, Сеньненскіх-Грыбоўскіх, Курчаў, Сапегаў, Агінскіх, Серакоўскіх. У 1595 годзе ўпамінаюцца аднайменныя маёнтак, замак і мястэчка з «цэрквамі і іх фундушамі».
У 1609 годзе Яўстах Курч збудаваў у Сеньне мураваны касьцёл[7]. У 1613 годзе Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі пры кляштары школу для бедных[10]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1658 годзе маскоўскія захопнікі зьнішчылі аддзелы мясцовых жыхароў, якія на чале зь Я. Юндзілам вялі партызанскую вайну супраць акупантаў. 28 чэрвеня 1772 году распачаліся 3-дзённыя ўрачыстасьці асьвячэньня новага касьцёла, змураванага ў стылі барока.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сенна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі. У 1777 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (1773—1777 і з 1802 году), намесьніцтва (1778—1796) і Беларускай губэрні (1796—1802). 16 жніўня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі герб Сянна «ў зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы»[11]. У 1778 годзе тут пачала дзеяць паштовая кантора.
У 1867 годзе на месцы драўлянай царквы збудавалі мураваны сабор Сьвятога Мікалая. У 1883 годзе запрацаваў тэлеграф. У пачатку XX стагодзьдзя ў Сеньне было 543 будынкі, працавалі 54 рамесныя прадпрыемствы (на 1907 год), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; штогод праводзілася 6 кірмашоў; дзеялі меская вучэльня і 4-клясная жаночая прагімназія, 3 бібліятэкі, 2 лякарні, аптэка.
-
Панарама, XVII ст.
-
Панарама з боку возера, каля 1840 г.
-
Панарама з боку возера. Н. Орда, 30.07.1877 г.
-
Кляштар францішканаў, XIX ст.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сенна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Высокагарадзецкай воласьці Сеньненскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[12]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сенна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сенна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну Віцебскай акругі (з 1938 году — Віцебскай вобласьці). На 1939 год працавалі льнозавод, заатэхнікум, лякарня, гасьцініца, кінатэатар, лазьня. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
17 верасьня 1962 году савецкія ўлады злачынна ўзарвалі помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[13]. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Сянна[14].
-
Панарама места, 1912 г.
-
Касьцёл, 1913 г.
-
Касьцёл з боку вуліцы Менскай, 1913 г.
-
Царква Покрыва Багародзіцы, 1907 г.
-
Сабор Сьвятога Мікалая, 1907 г.
-
Вуліца Менская, 1907 г.
-
Вуліца Магілёўская,
да 1941 г. -
Возера Сеньненскае, каля 1910 г.
Геаграфія
рэдагавацьСянно стаіць на 2 марэнавых узвышшах, падзеленых з поўначы на поўдзень аднайменным возерам.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1847 год — 1730 чал.; 1867 год — 2418 чал., зь іх 305 каталікоў, 2 пратэстанты і 1469 юдэяў; 1880 год — 2996 чал. (1551 муж. і 1445 жан.), у тым ліку 1380 праваслаўных, 826 каталікоў, і 1290 юдэяў[15]; 1897 год — 4061 чал. (зь іх 39,9% пісьменных), 1898 год — 5712 чал. (2850 муж. і 2862 жан.), зь іх 1529 праваслаўных, 461 каталік, 2100 юдэяў і інш. веры[16]
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 4245 чал., зь іх 660 праваслаўных, 150 каталікоў, 35 стараабраднікаў, 3400 юдэяў[17]; 1917 год — 4540 чал.; 1926 год — 5509 чал. (зь іх 59,6% пісьменных); 1939 год — 4,3 тыс. чал.; 1959 год — 5,4 тыс. чал.; 1970 год — 5,3 тыс. чал.[8]; 1991 год — 9,0 тыс. чал.; 1994 год — 9,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2000 год — 8,9 тыс. чал.[8]; 2006 год — 8,1 тыс. чал.[18], 2006 год — 8,1 тыс. чал.[19]; 2007 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,6 тыс. чал.; 2009 год — 8007 чал.[20] (перапіс); 2016 год — 7385 чал.[21]; 2017 год — 7238 чал.[22]; 2018 год — 7165 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьДзее праваслаўная царква Сьвятога Мікалая і рымска-каталіцкая капліца Найсьвяцейшай Тройцы.
Адукацыя
рэдагавацьУ месьце працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы і школа-інтэрнат, першая школа-фабрыка ў Беларусі, музычная школа, спартовая школа, цэнтар пазакляснай і пазашкольнай работы, 3 сады-ясьлі.
Культура
рэдагавацьДзее раённы дом культуры, дом рамёстваў, дзіцячая бібліятэка і бібліятэка для дарослых.
Выдаецца раённая газэта «Голас Сенненшчыны».
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьПраект сучаснага пляну Сянна распрацавалі ў 1968 годзе ў Віцебскіх абласных праектавых майстэрнях. На месцы старога адміністрацыйнага цэнтру сфармаваўся новы. Гандлёвы цэнтар разьмяшчаецца на вуліцы Кастрычніцкай. Асноўная жыльлёвая забудова канцэнтруецца ў раёнах вуліцаў Назарэнка, Кастрычніцкай i інш. Прамысловая зона — у заходняй частцы места.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Карла Маркса вуліца | Магілёўская вуліца[23] | |
Кастрычніцкая вуліца | Ветраная вуліца[24] (заходняя частка) Менская вуліца (усходняя частка) |
Тракцірная вуліца (усходняя частка) |
Машэрава вуліца | Канеўская вуліца | Сьвіная вуліца |
Мічурына вуліца | Галынка вуліца[25] | Варашылава вуліца |
Пралетарская вуліца | Бешанковіцкая вуліца[26][27] | |
Савецкая вуліца | Садовая вуліца | Афіцэрская вуліца[28] |
З урбананімічнай спадчыны Сянна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Віцебская, Зарэчная і Красная Слабада (Слабадзкая). Гістарычныя Рынак і Адміністрацыйны пляц цяпер ня маюць афіцыйных назваў.
Мясцовасьці
рэдагавацьГістарычныя мясцовасьці Сянна: Балоньне, Галынка, Замкавая гара, Красная і Тураўская Слабоды, Плянтоўка, Салдацкая горка.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
Зьвесткі пра прамысловыя прадпрыемствы Сянна[29] | ||
---|---|---|
Найменьне прадпрыемства | Адрас | Дырэктар |
Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» (ПУП «Сеньненскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці») |
вул. Пралетарская, 3 | Марыя Хвошч |
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Сеньненскі льнозавод» (ААТ «Сеньненскі льнозавод») |
вул. Заводзкая, 36 | Барыс Уласевіч |
Транспарт
рэдагавацьПразь Сянно праходзяць аўтамабільныя дарогі Р25 (Віцебск — Сянно), Р86 (траса М8 — Багушэўск — Мядзел) і Р113 (Сянно — Вушачы).
Мескія і прымескія пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляе ААТ «АТП № 20» места Сянно.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьПрацуе Сеньненскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
рэдагавацьПобач зь Сянном захавалася гарадзішча жалезнага веку.
- Будынак адміністрацыйны (пачатак XIX ст.)
- Кляштар францішканаў (XVII ст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы або Сьвятога Фартуната[30] (1768—1772; у 2010-я гады на захаваных падмурках збудавалі новы касьцёл, які ёсьць зьменшанай спрошчанай копіяй зруйнавага[31])
- Царква Покрыва Багародзіцы (1860; мураўёўка)
- Царква Сьвятога Мікалая (1867; мураўёўка)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Краязнаўчы музэй у будынку земскай управы
-
Пажарнае дэпо
-
Капліца пры крыніцы
Асобы
рэдагаваць- Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік
- Уладзімер Гоманаў (1929—1998) — мастак-маляр
- Генадзь Давыдзька (нар. 1955) — заслужаны артыст Беларусі
- Міхал Ермашкевіч (нар. 1966) — рымска-каталіцкі дзяяч, дамініканін, мастак
- Алесь Жаўрук (1910—1942) — беларускі паэт
- Ларыса Кажарская (нар. 1938) — навуковец-мэдык
- Дора Кроз (1909—1997) — сьпявачка
- Марыя Пеўзнэр (1901—1989) — навуковец, псыхіятар, дэфэктоляг
- Яўген Радкевіч (1937—1999) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 283, 318.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 57.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 341.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 22.
- ^ а б Народная газета. № 120 (5283), 30 чэрвеня 2010 г.
- ^ а б Удальцоў В. Сянно // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 652.
- ^ а б в Удальцоў В. Сянно // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 479.
- ^ Гісторыя Сеньненшчыны (рас.). Сенненский районный исполнительный комитет. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 462.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 243.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Сіўко Ф. Адноўленая парафія ў Сянно // Ave Maria. № 9—10 (88—89), 2002 г.
- ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».
- ^ Krzywicki J. Sienno // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 566.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Сянно. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- ^ Удальцоў В. Сянно // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 352.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 89.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 38.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 54.
- ^ “Раёнка” запрашае ў віртуальную экскурсію па старажытных вуліцах Сянна. Голас Сенненшчыны. Праверана 5 ліпеня 2012 г.
- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 156.
- ^ Прамысловасьць (рас.). Сенненский районный исполнительный комитет. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- ^ Габрусь Т. Рэшткі нашай славы і цывілізацыі // Наша вера. № 1 (47), 2009 г.
- ^ У Сянне на месцы разбуранага ў 1960-я гады велічнага касцёла Святой Тройцы будуюць новую бажніцу, Віцьбічы, 5 лістапада 2019 г.
Літаратура
рэдагаваць- Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Сенненскага р-на. — Мн.: ПК «Паліграфафармленне», 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-6351-18-9
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гісторыя Сеньненшчыны Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- Сянно , Radzima.org
- Сянно. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- Сянно — парафія Найсвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 21 ліпеня 2011 г.
- Сянно (рас.). Globus.tut.by. Праверана 21 ліпеня 2011 г.