Сянно (возера)

возера ў Беларусі

Сянно, Сеньненскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Крывінкі. Знаходзіцца ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 3,15 км². Даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31,5 м. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км.

Возера
Сянно
лац. Sianno
Панарама Сянно
Панарама Сянно
Возера Сянно
Краіна Беларусь
Плошча 3,15 км²
Плошча вадазбору 67,9 км²
Максымальная глыбіня 31,5 м
Найбольшая даўжыня 6,03 км
Найбольшая шырыня 0,92 км
Даўжыня берагавой лініі 18,9 км
Вышыня над узроўнем мора 143,4 м
Каардынаты 54°50′08″ пн. ш. 29°42′05″ у. д. / 54.83556° пн. ш. 29.70139° у. д. / 54.83556; 29.70139Каардынаты: 54°50′08″ пн. ш. 29°42′05″ у. д. / 54.83556° пн. ш. 29.70139° у. д. / 54.83556; 29.70139
Сянно на мапе Беларусі
Сянно
Сянно
Сянно
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На паўднёвым беразе возера стаіць места Сянно.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы ў сярэдзіне возера і ідуць у кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 мэтраў. Берагі возера вышынёй да 0,6 мэтраў і месцамі зьліваюцца з схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкае і пясковае, займае каля 28 % плошчы возера. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці да 50 м.

У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў, у тым ліку з Кулікоўскага возера. Злучаецца пратокай з Багданаўскім возерам на поўначы.

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, карась, мянтуз; ёсьць вугор[1].

  1. ^ Рачэўскі А. Сянно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 66.

Літаратура

рэдагаваць