Міхась Бельскі

беларускі маляр, графік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельскі.

Міха́сь Бе́льскі (21 верасьня 1921 году, Сянно — 1988, Менск) — беларускі мастак, графік[1].

Міхась Бельскі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Лявонцевіч Бельскі
Дата нараджэньня 21 верасьня 1921
Месца нараджэньня Сянно
Дата сьмерці 1988
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы
Занятак графік, мастак
Месца працы
Жанры станковая графіка[d] і кніжная ілюстрацыя[d]

Жыцьцяпіс Рэдагаваць

Навучаўся ў Днепрапятроўскае мастацкае вучэльні, якую скончыў у 1941 годзе. З 1946 па 1952 год навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 году[2]. Вучань Васіля Касіяна, Тацьцяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Менскае мастацкае вучэльні (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Сябра Саюзу мастакоў БССР з 1954 году[3].

Творчасьць Рэдагаваць

Працаваў у галіне кніжнай і станкавай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3].

Выбраныя працы Рэдагаваць

Купаліяна Рэдагаваць

Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы Рэдагаваць

  • «Алеся»
  • «Восень» («Эй, восень, восень…»)
  • «Дзьве сястры»
  • «Кароль»
  • «Крыжы»
  • «На старую ноту»

  • «Не кляніце мяне»
  • «Партызаны»
  • «Песьня сіроткі»
  • «Праз вайну»
  • «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»[4]

Ілюстрацыі да паэмаў Янкі Купалы Рэдагаваць

Іншыя працы Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988) Галерэя «Альбіён» Праверана 10 траўня 2013 г.
  2. ^ а б Бельский Михаил Леонтьевич (1921—1988) Галерея Леонида Шишкина Праверана 10 траўня 2013 г.
  3. ^ а б Выстава «Клясыка графікі» вэбсайт Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь Праверана 10 траўня 2013 г.
  4. ^ а б в М. Шавыркін Бельскі, Міхаіл // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Менск: БелСЭ, 1986. — С. 87.

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць