Царква Покрыва Багародзіцы (Сянно)

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пароўская царква
Пароўская царква
Краіна Беларусь
Места Сянно
Каардынаты 54°48′39.40″ пн. ш. 29°41′58.70″ у. д. / 54.8109444° пн. ш. 29.6996389° у. д. / 54.8109444; 29.6996389Каардынаты: 54°48′39.40″ пн. ш. 29°41′58.70″ у. д. / 54.8109444° пн. ш. 29.6996389° у. д. / 54.8109444; 29.6996389
Дата заснаваньня 1860
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяньне. Знаходзілася ў цэнтры места, на Магілёўскай вуліцы[a]. У 1939—1940 гадох савецкія ўлады разабралі будынак. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
С. Аляксандраў, 1907 г.

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяньне збудавалі ў 1860 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1939—1940 гадох разабралі будынак.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў 3-зрубны будынак у форме выцягнутага крыжа, накрыты 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёму далучаліся прытвор і апсыда. Над асноўным аб’ёмам знаходзіўся 8-гранны барабан з васьмю аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай. Прастакутныя вокны аздабляліся ліштвамі. Над прытворам узвышаўся другі барабан у форме чацьверыка, з чатырма аконнымі праёмамі, шатровым завяршэньнем і купалам-цыбулінай.

Тэрыторыю царквы атачала драўляная агароджа[1].

  1. ^ Цяпер на гэтым месцы стаіць будынак, у якім разьмяшчаецца рэдакцыя раённай газэты «Голас Сенненшчыны»
  1. ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80—83.

Літаратура

рэдагаваць
  • Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць