Рось

мястэчка ў Беларусі
(Перанакіравана з «Роса»)

Рось — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4677 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыску, за 85 км ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.

Рось
лац. Roś
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Роскі
Вышыня: 124 м н. у. м.
Насельніцтва: 4677 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231912
СААТА: 4208862906
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°17′0″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 24.4° у. д. / 53.28333; 24.4Каардынаты: 53°17′0″ пн. ш. 24°24′0″ у. д. / 53.28333° пн. ш. 24.4° у. д. / 53.28333; 24.4
Рось на мапе Беларусі ±
Рось
Рось
Рось
Рось
Рось
Рось
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ross-photo.ru

Рось — мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Тапонім Рось утварыўся ад назвы ракі. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гідронім Рось мае этнанімічнае паходжаньне ад асновы рос[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Сядзіба Патоцкіх. Н. Орда, 1877 г.

Упершыню Рось ўпамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі, калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Першым уладальнікам быў ваявода наваградзкі Аляксандар Хадкевіч, пазьней — ягоны сын Рыгор.

У канцы XVI стагодзьдзя Рось атрымала статус мястэчка. Да 1617 году ёй валодаў Геранім Хадкевіч. Ягоны сын Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ў 1644 годзе мясьціну Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 годзе — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх сьмерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674 годзе), пазьней — уладаньне Крыстыны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. На 1690 год тут было 25 двароў, працавалі 2 карчмы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Праект царквы-мураўёўкі, 1901 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рось апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, пазьней Літоўскай губэрнях. З 1801 году мястэчка як цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету ўвайшло ў склад Гарадзенскай губэрні. На 1836 год тут было 43 двары, дзеялі касьцёл і царква. З пабудовай у 1886 годзе Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У канцы XIX стагодзьдзя тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рось занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рось абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 год Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету.

У 1939 годзе Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году Рось знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 265 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 179, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 80[5]; 1836 год — 573 чал.; 1878 год — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 юдэі[6].
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 7,3 тыс. чал.[7]; 2000 год — 6,6 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 7 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.[9]; 2008 год — 6,1 тыс. чал.; 2009 год — 5391 чал.[10]; 1 студзеня 2010 году — 5,4 тыс. чал.; 2016 год — 4705 чал.[11]; 2017 год — 4711 чал.[12]; 2018 год — 4677 чал.[1]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Росі працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
17 верасьня вуліца Глухая вуліца
Карла Марква вуліца Гарадзенская вуліца
Савецкая вуліца Агародніцкая вуліца
Шавякова вуліца Маёнткавая вуліца
Палацавая вуліца
Чырвонаармейская вуліца Могілкавая вуліца
Энгельса вуліца Графская вуліца[13]

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 226.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 122.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 747.
  7. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 121.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 410.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Петрушкевич Д., Свяцкий Е. Иллюстрированная летопись посёлка Россь. — Волковысская РЦБС. С. 27—28.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць