Роскі сельсавет
Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Рось.
Роскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Рось |
Дата ўтварэньня | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Рось. 30 красавіка 1958 году вёска Рось атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 7 чэрвеня 1958 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне навастворанага Роскага пасялковых саветаў і Воўпаўскага сельсавету. У склад пасялковага савету перададзеная частка населеных пунктаў скасаванага Краснасельскага сельсавету.[1] 27 траўня 1965 году да пасялковага савету далучаная частка Ваўкавыскага (вёскі Альхова, Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Дуляўцы, Зарачаны, Крываносаўцы, Місьлюкі, Пасынкі) і Рэплеўскага (вёскі Агароднікі, Бойдаты, Мількаўцы) сельсаветаў.
18 кастрычніка 2013 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 9[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Роскі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 118
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 332
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 228
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 150