Ян Хадкевіч (каля 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (15591564), генэральны староста жамойцкі1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі1566) і кашталян віленскі1574).

Ян Хадкевіч
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1537
Памёр 4 жніўня 1579
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Геранім Хадкевіч
Ганна з Шэметаў[d]
Дзеці Ян Караль Хадкевіч, Аляксандар Хадкевіч і Ганна з Хадкевічаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Адміністратар Інфлянтаў (15661578), быў старостам ковенскім, цельшаўскім і платэльскім. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.

БіяграфіяРэдагаваць

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Гераніма, кашталяна віленскага, і Ганны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 перайшоў у каталіцтва.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654), іншых баях.

Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569), выступаў супраць кандыдатуры Івана Жахлівага на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[1].

У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 710.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць